19 красавiка 2024, Пятніца, 4:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэшскія спецслужбы заявілі пра раскрыццё расейскай шпіёнскай сеткі

3
Чэшскія спецслужбы заявілі пра раскрыццё расейскай шпіёнскай сеткі

Сетку рыхтавалі да выкарыстання ў іншых краінах Еўропы.

Служба бяспекі і інфармацыі Чэхіі абвясціла пра раскрыццё і ліквідацыю расейскай агентурнай сеткі, якая, як сцвярджае чэшская контрвыведка, дзейнічала на тэрыторыі краіны, паведамляе расейская служба ВВС.

«Сетка цалкам раскрытая і ліквідаваная, дзякуючы выдатнаму супрацоўніцтву з Нацыянальным цэнтрам барацьбы з арганізаванай злачыннасцю. Расследаванне прадаўжаецца», - заявіў у панядзелак кіраўнік службы Міхал Каўдзелка на прэс-канферэнцыі ў парламенце Чэхіі.

З ягоных слоў, раскрытая сетка была часткай больш доўгага ланцужка, які расейскія спецслужбы нібыта выкарыстоўвалі ў Чэхіі і рыхтавалі да выкарыстання ў іншых краінах Еўропы.

Каўдзелка сцвярджае, што агентурная сетка была створаная ФСБ і фінансавалася расейскім пасольствам у Празе. Яе мэтай, са слоў кіраўніка службы контрвыведкі, было «з дапамогай спецыяльна створаных сэрвераў ажыццяўляць атакі на розныя цэлі ў Чэхіі, а таксама на яе замежных партнёраў».

Не першая сетка

У снежні мінулага года Каўдзелка ўжо заяўляў пра раскрыццё расейскай шпіёнскай сеткі, а таксама аб супрацьдзеянні кітайскім шпіёнам у краіне.

«За апошнія пяць гадоў мы перашкодзілі дзясяткам расейскіх і кітайскіх афіцэраў у іх дзейнасці - ці рэкамендацыяй не даваць ім акрэдытацыі, ці іх ад'ездам (з краіны) так званым «ціхім метадам». У пачатку гэтага года мы, напрыклад, інфармавалі тых, каго нам належыць па закону, што нам удалося паспяхова ліквідаваць выведсетку адной з расейскіх выведвальных службаў, якія дзейнічаюць на тэрыторыі рэспублікі, і цалкам паралізаваць яе дзейнасць», - казаў ён.

У сакавіку гэтага года чэшскае выданне Respekt паведамляла, што расейская агентурная сетка нібыта ажыццяўляла хакерскія атакі і складалася з некалькіх расейскіх грамадзян і выхадцаў з Расеі, якія атрымалі грамадзянства Чэхіі.

Паводле інфармацыі выдання, група дзейнічала ў Празе пад прыкрыццём дзвюх прыватных кампаній у продажы кампутараў і праграмнага забеспячэння і падпарадкоўвалася падраздзяленню контрвыведкі ФСБ Расеі.

Чэшскія СМІ таксама сцвярджалі са спасылкай на Службу бяспекі і інфармацыі, што як мінімум траціна супрацоўнікаў расейскай амбасады ў Празе могуць быць супрацоўнікамі расейскіх спецслужбаў.

Увесну мінулага года Чэхія выслала трох расейскіх дыпламатаў у сувязі са «справай Скрыпаля». Прэм'ер-міністр краіны Андрэй Бабіш пазней растлумачыў, што гаворка ішла аб высылцы «незадэклараваных выведнікаў».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках