24 красавiка 2024, Серада, 18:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты нафты паскорылі зніжэнне

2
Кошты нафты паскорылі зніжэнне

Уплываюць на кошты лішкі сыравіны на рынку.

Зніжэнне коштаў нафты паскорылася да сярэдзіны дня панядзелка на асцярогах за стан сусветнай эканомікі і попыт на сыравіну, сведчаць звесткі таргоў.

Паводле стану на 18.13 па Менску кошт снежаньскіх ф'ючэрсаў на паўночнаморскую нафтавую сумесь маркі Brent зніжаўся на 1,11% - да 58,74 даляра за барэль, кошт лістападаўскіх ф'ючэрсаў на нафту маркі WTI - на 0,8%, да 53,44 даляра за барэль, паведамляе 1prime.ru.

Уплываюць на кошты прыкметы захоўвання лішку сыравіны на рынку ў спалучэнні з асцярогамі за эканоміку Кітая, найбуйнейшага ў свеце імпарцёра нафты. Згодна з апублікаванай у пятніцу статыстыкай, ВУП Кітая ў трэцім квартале замарудзіў рост да 6% у гадавым вылічэнні, што з'яўляецца самым нізкім значэннем за 27 гадоў назіранняў.

«Паслабленне коштаў нафты адлюстроўвае песімістычны погляд на глабальны попыт на энэрганосьбіты, бо запаволенне тэмпаў росту вытворчасці і гандлю, відавочна, не спыніцца найбліжэйшым часам», - пракаментавала агенцтву Рэйтэр рынкавы аналітык CMC Markets Маргарэт Ян.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках