20 красавiка 2024, Субота, 11:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Абяцаў да 60% за месяц, і людзі трапляліся»

10
«Абяцаў да 60% за месяц, і людзі трапляліся»
Фота: shutterstock

У Беларусі выкрытая чарговая фінансавая піраміда.

У Віцебску затрыманы дырэктар фірмы, які падазраецца ў арганізацыі фінансавай піраміды. Аператыўнікі вызначаюць пацярпелых, паведамляе udf.by.

Супрацоўнікам ГУБАЗіК МУС ужо вядома пра дзясяткі пацярпелых, якія страцілі свае ашчаджэнні ў надзеі атрымаць буйны прыбытак ад укладанняў «пад адсотак». Агульная шкода пацярпелых складае блізу 600 тысячаў беларускіх рублёў.

У фінансавых махінацыях падазраецца 41-гадовы нараджэнец Віцебскага раёна, дырэктар фірмы. Вызначана, што з 2017 да 2019 года ён выманьваў у людзей грошы на падставе выплаты буйных дывідэндаў – да 60% ад укладанняў штомесяц.

Укладнікі думалі, што інвестуюць у высокапрыбытковыя праекты паставак прадуктаў. На самай справе фігурант не займаўся гаспадарчай дзейнасцю, а дывідэнды выплачваў за кошт фінансавых паступленняў новых кліентаў. Надалей ён і зусім перастаў плаціць.

Следчым камітэтам распачатая крымінальная справа паводле ч.4 арт.209 КК Беларусі (махлярства ў асабліва буйным памеры).

Цяпер аператыўнікі і следчыя шукаюць іншых пацярпелых.

Усіх пацярпелых ад "дзейнасці" гэтага грамадзяніна, просяць звяртацца ў міліцыю.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках