23 красавiка 2024, aўторак, 12:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ліберальная партыя Трудо ў лідарах на выбарах у парламент Канады

Ліберальная партыя Трудо ў лідарах на выбарах у парламент Канады

Для фармавання большасці прэм'еру краіны патрэбная перамога мінімум у 170 акругах.

У Канадзе ў панядзелак, 21 кастрычніка, прайшлі выбары ў Палату супольнасцяў парламента. Пасля апрацоўкі пратаколаў на 96 адсотках участкаў Ліберальная партыя Канады дзейнага прэм'ер-міністра Джасціна Трудо ў лідарах у 156 акругах з 338, гаворыцца ў папярэдніх выніках выбарчай камісіі краіны, паведамляе dw.com.

Найбліжэйшы спаборнік лібералаў, Кансерватыўная партыя Канады, атрымлівае большасць у 122 акругах. На трэцім месцы размяшчаецца "квэбэкскі блок", які лідаруе ў 32 акругах, на чацвёртым – Новая дэмакратычная партыя (24 акругі). Астатнія партыі атрымліваюць большасць у 4 акругах, набіраючы ў суме 8,8 адсотка галасоў. Лібералы атрымалі 33 адсоткі галасоў, кансерватары – 34,5 адсотка, "квэбэкскі блок" – 7,9 адсотка, а новыя дэмакраты 15,9 адсотка.

Яўка паводле папярэдніх звестак склала 62,95 адсотка выбарнікаў. Блізу 27 млн чалавек маглі скарыстаць сваё выбарчае права.

Чальцоў Палаты супольнасцяў канадскага парламента абіраюць на 4 гады на прамым усеагульным галасаванні паводле мажарытарнай сістэмы. Чальцоў верхняй палаты, Сената, прызначае генерал-губернатар паводле рэкамендацыі прэм'ер-міністра.

На выбарах 2015 года лібералы атрымалі 184 мандаты, а кансерватары – 99 мандатаў. Для фармавання большасці ў ніжняй палаце парламента Канады неабходна атрымаць перамогу не менш як у 170 акругах.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках