23 красавiка 2024, aўторак, 12:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Балівіі пачаліся пратэсты пасля галасавання на выбарах прэзідэнта

У Балівіі пачаліся пратэсты пасля галасавання на выбарах прэзідэнта
Фота: Marcelo Perez del Carpio/Bloomberg/Getty Images

Эва Маралес ужо тройчы станавіўся кіраўніком дзяржавы.

У Балівіі ўспыхнулі пратэсты пасля падліку галасоў на выбарах прэзідэнта. Сутыкненні з сіламі бяспекі, падпалы і акты марадзёрства былі зафіксаваныя ў некалькіх гарадах уночы 22 кастрычніка. У афіцыйнай сталіцы, Сукрэ, пратэстоўцы падпалілі мясцовы офіс выбарчай камісіі, паведамляе dw.com.

Выбары кіраўніка дзяржавы прайшлі 20 кастрычніка. Папярэднія вынікі, апублікаваныя тым жа вечарам, паказвалі на магчымасць другога тура. Аднак 21 кастрычніка, пасля апрацоўкі 95 працэнтаў пратаколаў, выбарчая камісія паведаміла, што дзейны прэзідэнт Эва Маралес атрымлівае 46,87 адсотка галасоў, а яго апанент Карлас Меса, які займаў пасаду кіраўніка дзяржавы з кастрычніка 2003 да чэрвеня 2005 года, - 36,73%.

Заканадаўства Балівіі патрабуе для перамогі на прэзідэнцкіх выбарах заручыцца падтрымкай не менш як 50% выбарцаў. Але кандыдат можа перамагчы ў першым туры і пры атрыманні больш як 40 адсоткаў галасоў, калі бліжэйшы канкурэнт адстае не менш як на 10 адсоткавых пунктаў.

Меса заявіў пра "махлярства" і падкрэсліў, што не мае намеру прызнаваць вынікі галасавання. Паводле ягоных слоў, Маралес, перамагае ў 2005, 2009 і 2014 гадах, з дапамогай выбарчай камісіі хоча перашкодзіць правядзенню другога тура.

Назіральнікі ААД устурбаваныя сітуацыяй

Міжнародныя назіральнікі, якія прадстаўляюць Арганізацыю амерыканскіх дзяржаў (ААД), выказалі "глыбокую заклапочанасць" сітуацыяй. Абноўленыя вынікі "цяжка растлумачыць", падкрэслілі назіральнікі ад ААГ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках