18 красавiка 2024, Чацвер, 3:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палове расейцаў стае грошай толькі на ежу і адзенне

9
Палове расейцаў стае грошай толькі на ежу і адзенне

Гэтага не можа схаваць нават афіцыйная статыстыка.

У Расеі павялічылася колькасць сем'яў, чыіх фінансавых рэсурсаў стае толькі на куплю ежы і адзення, сведчаць звесткі Расстатуа, якія падае РБК.

У красавіку-чэрвені 2019 года дзель такіх сем'яў складала 49,4%, што на 0,6 адсоткавага пункта вышэй, чым годам раней. Яны не могуць сабе дазволіць такія тавары працяглага карыстання як кампутар, лядоўню, пралку, мэблю і г.д.

Дзель расейскіх сем'яў, якім грошай стае толькі на ежу і адзенне, расце ў гэтым годзе ўжо два кварталы запар як і паквартальна, так і ў гадавым вымярэнні. Пры гэтым дзель хатніх гаспадарак, якія могуць дазволіць сабе ежу, адзенне, тавары працяглага спажывання, але купля аўтамабіля, кватэры ці лецішча выклікае для іх цяжкасці, таксама павялічылася у 2019 годзе: у першым квартале - на 1,9 п.п., да 31,7%, а ў другім - на 2 п.п., да 32,6%.

Пераразмеркаванне адбываецца за кошт скарачэння дзелі найменш забяспечаных груп насельніцтва і іх пераходу ў групы з больш высокімі даходамі, запэўніваюць ў Расстаце. Так, калі ў першым квартале 2019 года 15,2% расейскіх сем'яў паведамілі пра тое, што іх фінансавыя магчымасці дазваляюць набыць толькі прадукты харчавання (супраць 16,7% у першым квартале 2018 гады), то ў другім квартале 2019 года дзель такіх сем'яў апусцілася да 14,1% супраць 16,1% год таму.

Па выніках першага паўгоддзя 2019 года рэальныя грашовыя даходы расейцаў скарачаліся - падзенне за студзень-чэрвень склала 1,2%. У трэцім квартале паказчык узляцеў на 3%, скачок рэальных даходаў у ліпені-верасні вывеў паказчык па выніках студзеня-верасня ў станоўчую зону (прырост на 0,2%). У Расстаце патлумачылі паскарэнне тэмпаў росту рэальных даходаў расейцаў падвышэннем заробкаў расейцаў як у афіцыйным, так і ў ценявым сектарах.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках