19 красавiка 2024, Пятніца, 3:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за траціну расейскіх фільмаў не акупілі нават дзяржфінансаванне

22
Больш за траціну расейскіх фільмаў не акупілі нават дзяржфінансаванне

Кінематограф у РФ працуе ў мінус.

Міністэрства культуры і Фонд кіно Расеі ўпершыню раскрылі інфармацыю аб дзяржаўнай падтрымцы айчыннага кінематографа. Як вынікае з базы звестак устаноў, з 38 фільмаў, якія з 2015 года атрымалі па 100 мільёнаў расейскіх рублёў і больш, 14 стужак сабралі менш, чым у іх уклала дзяржава, паведамляе «Радыё Свабода».

Сярод самых яркіх правалаў - ваенны прыгодніцкі баявік «Сем пар нячыстых» ад прадусара Вадзіма Абдрашытава і «Масфільма», пішуць «Ведомости». Фільм атрымаў ад дзяржавы 119 мільёнаў расейскіх рублёў і сабраў у 2018 годзе менш за 1 мільён расейскіх рублёў. Праваліўся і мультфільм «Баба Яга. Пачатак» ад Art Pictures і Glukoza Production з бязвыплатнай дзяржпадтрымкай 138 мільёнаў расейскіх рублёў і зборамі 1,3 мільёна расейскіх рублёў

Камедыя «Невідзімкі» ад прадусараў Рэната Даўляцьярава і Аляксандра Кацялеўскага атрымала 107 мільёнаў расейскіх рублёў і сабрала толькі 20 мільёнаў рублёў. Не была эфектыўнай і падтрымка камедыі «Крымскі мост. Зроблена з любоўю!», сцэнарысткай якой была галоўная рэдактарка RT Маргарыта Сіманьян, а рэжысёрам - яе муж Тыгран Кеасаян. Праект сабраў у кінатэатрах 70 мільёнаў расейскіх рублёў пры дзяржпадтрымцы 100 мільёнаў расейскіх рублёў.

Штогод Мінкультуры і Фонд кіно выдзяляюць на вытворчасць расейскіх фільмаў больш за 5 мільярдаў рублёў. Дагэтуль, па дамоўленасці з прадусарамі, чыноўнікі раскрывалі толькі гадавы бюджэт на кіно і спіс праектаў, якія атрымалі фінансаванне. Дэталі станавіліся вядомыя, калі прадусары не вярталі грошы і справа даходзіла да суда. «Тое, што мы зрабілі інфармацыю публічнай, павінна павысіць адказнасць экспэртаў падчас адбору праектаў для дзяржпадтрымкі», - адзначыла кіраўніца дэпартамента кінематаграфіі Мінкульта Вольга Любімава.

База звестак дзяржпадтрымкі фільмаў з'явілася ў адкрытым доступе 21 кастрычніка. цяпер у ёй даступная інфармацыя аб праектах, якія атрымалі падтрымку Мінкультуры і Фонду кіно з 2015 года, у тым ліку звесткі аб выдзеленых на фільмы бюджэтных сродках, касавых зборах і нявыкананых абавязацельствах. Да пачатку 2020 года, абвясціў міністр культуры Уладзімір Мядзінскі, у базу плануецца ўнесці ўсе фільмы, якія атрымлівалі дзяржпадтрымку Мінкультуры з 2008 года і падтрымку Фонду кіно з 2010 года.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках