25 красавiка 2024, Чацвер, 23:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва зрабіла лекі бясплатнымі для часткі насельніцтва

4
Літва зрабіла лекі бясплатнымі для часткі насельніцтва
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Як гэта будзе працаваць?

З ліпеня 2020 года частка жыхароў Літвы будзе атрымліваць кампенсаваныя лекі бясплатна. Начальнік аддзела палітыкі кампенсацыі выдаткаў і цэнаўтварэння на лекавыя сродкі пры Міністэрстве аховы здароўя Томас Аландэрыс распавёў парталу Charter97.org, як будзе працаваць новая сістэма.

- Хто зможа атрымліваць лекі бясплатна?

- Кампенсаваныя лекавыя сродкі бясплатна будуць атрымліваць усе асобы, старэйшыя за 75 гадоў, незалежна ад іх даходаў. Права на бясплатныя лекі будзе таксама ў пенсіянераў і інвалідаў, чые даходы складаюць менш за 95% ад пражытачнага мінімуму за мінулы год. Сёлета пражытачны мінімум у Літве складае 251 еўра, адпаведна, атрымліваць лекі бясплатна змогуць тыя інваліды і пенсіянеры, чые даходы меншыя за 238,45 еўраў на месяц.

- Якія лекі можна будзе атрымаць бясплатна?

- Бясплатна можна будзе атрымліваць толькі кампенсаваныя лекі. Цяпер у гэтым спісе больш за 500 найменняў дзейных рэчываў і блізу 200 найменняў медыкаментаў.

- Ці давядзецца чалавеку даводзіць свой нізкі ўзровень даходаў для атрымання лекаў?

- Не. Звесткі аб пацыентах з нізкім узроўнем даходаў будуць перададзеныя з базы звестак Фонду сацыяльнага страхавання. Аптэкі будуць апавешчаныя пра гэта ў электронным выглядзе - пацыентам з нізкімі даходамі аўтаматычна будуць выдаваць выпісаныя ім лекі.

Адзначым, мадэль выдачы бясплатных лекаў сацыяльна неабароненым групам была прапанаваная Літве Арганізацыяй эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР). Пасля прыняцця адпаведных заканадаўчых актаў міністр аховы здароўя Літвы Аўрэліюс Вярыга назваў гэты крок гістарычным, адзначыўшы, што фінансавая нагрузка на людзей з нізкімі даходамі значна знізіцца.

«Несправядліва, што людзі, якія больш за ўсё маюць патрэбу ў дапамозе, маюць меншы доступ да яе. Цяпер сітуацыя кардынальна зменіцца - мы можам зрабіць так, каб кожны месяц людзі сталага веку і людзі з абмежаванымі магчымасцямі маглі, напрыклад, дазволіць сабе больш якасную ежу замест таго, каб марнаваць кожны зэканомлены еўра на лекі», - заявіў міністр.

Паводле інфармацыі міністэрства аховы здароўя, цяпер у Літве пражываюць амаль 165 тысяч малазабяспечаных людзей. Пры гэтым самыя высокія паказчыкі беднасці былі ў зафіксаваныя сярод людзей сталага веку і інвалідаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках