19 красавiка 2024, Пятніца, 21:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Юхневіч: Калі дождж пойдзе - парасон у ЦВК рэгістраваць?

1
Павел Юхневіч: Калі дождж пойдзе - парасон у ЦВК рэгістраваць?
Павел Юхневіч

На што толькі не ідуць улады, каб сарваць выбарчую кампанію.

Аб сваёй размове з сябрамі выбарчай камісіі ў «Фэйсбуку» піша кандыдат у дэпутаты ад грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» па Пушкінскай акрузе №103 Менска Павел Юхневіч:

- Тэлефаную ў акруговы выбаркам:

- Дзе пасведчанні для маіх давераных асобаў?

- Ужо ёсць, можаце прыходзіць забіраць. Так, дарэчы, заўтра пасяджэнне камісіі па факце парушэння вамі правіл вядзення агітацыі.

- Вось дзякуй, калі б сам не патэлефанаваў, не даведаўся б нават!

Ужо выдадзеныя папярэджанні Арцёму Чарняку за тое, што ў яго на пікеце стаяў намёт, набыты не за сродкі выбарчага фонду.

Хутчэй за ўсё, папярэджанне чакае і Аксану Юшкевіч - ёй пра гэта паведамілі яшчэ ўчора. Сёння не выйшаў запісаны раней яе зварот да выбаршчыкаў. Члены выбаркамаў учора патрабавалі ад нашых кандыдатаў прыбраць слова «Баста!» са стэндаў.

Што далей? Калі дождж падчас пікету пойдзе, мне парасон ў выбаркаме рэгістраваць?

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках