29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Продажы Sukhoi Superjet абрынуліся ў 12 разоў

15
Продажы Sukhoi Superjet абрынуліся ў 12 разоў
Фота: ТАСС

За 9 месяцаў «Грамадзянскія самалёты Сухога» знайшлі пакупніка на адзін самалёт.

Пажар на борце Sukhoi Superjet у Шарамеццеве і перарослыя ў хранічныя «дзіцячыя» хваробы першага з часоў СССР сабранага ў Расеі лайнера прывялі да маркетынгавага калапсу АТ «Грамадзянскія самалёты Сухога», піша finanz.ru.

Як паведамляе «Коммерсантъ» са спасылкай на крыніцы ў галіне, за 9 месяцаў 2019 года кампанія змагла рэалізаваць толькі адзін SSJ100.

Прыбытак ад продажу склаў 2,1 млрд рублёў (кошт аднаго самалёта). Даход абрынуўся ў параўнанні з мінулым годам у 12 разоў.

Агульны прыбытак зменшыўся ў 4,5 разы - да 6 млрд рублёў, з якіх дзве траціны прыпала на даходы ад постпрадажнага абслугоўвання.

У выніку ГСС застаецца ў стратах адзінаццаты год запар: за студзень-верасень ён склаў 1,9 мільярда рублёў, у мінулым годзе - 4,94 мільярда рублёў, годам раней - 1 млрд рублёў, а назапашаным вынікам з 2008 года перавысіў 2 млрд даляраў.

На пастаўках новых самалётаў, ад эксплуатацыі якіх у апошнія два гады адмовіліся ўсе замежныя кліенты, адбіўся «рухальны крызіс», кажуць крыніцы «Коммерсанта».

«Цягам года некалькі рухавікоў выйшлі з ладу. Блізу чатырох-шасці рухавікоў давялося здымаць з толькі што вырабленых самалётаў, каб забяспечыць імі пул запчастак», - тлумачыць прадстаўнік буйной лізінгавай кампаніі.

Гэтую ж версію пацвярджае чыноўнік Мінпрамторга: перавага была аддадзеная стварэнню пула запчастак, каб павысіць налёт ужо задзейнічаных у палётах SSJ100.

Галоўным заказчыкам SSJ100 застаецца «Аэрафлот», які летам абвясціў аб гатоўнасці падпісаць «цвёрды кантракт» на 100 самалётаў і павялічыць іх флот утрая.

Але перамовы зацягваюцца, хоць відавочна, што для дзяржаўнага возніка купля ў ГСС - спушчанае зверху «заданне партыі». «У гэтым выпадку можна казаць, што шлюбы ўкладаюцца на нябёсах, - іранізуе выканаўчы дырэктар агенцтва «Авіяпорт» Алег Панцялееў. - У «Аэрафлота» няма магчымасці адмовіцца ад угоды, але ёсць магчымасць абмеркаваць яе ўмовы».

У выніку, нагадвае ён, рада дырэктараў возніка ўзгадніла набыццё пяці машын, а ў ГСС разлічваюць да канца 2019 года паставіць дзесяць самалётаў.

Іншай прычынай затрымкі паставак стала чаканне сертыфікацыі дапрацоўкі - устаноўкі гарызантальных заканцовак крыла, якія памяншаюць выдаткі паліва на 3-4%. «Самалёт для авіякампаніі «Северсталь» з такімі заканцоўкамі пабудаваны, але перадаць яго кампаніі можна толькі пасля афармлення ўсіх дакументаў», - адзначае Панцялееў. ГСС скончыў праграму выпрабаванняў заканцовак крыла на мінулым тыдні. Першыя пастаўкі самалётаў з абноўленай формай крыла чакаюцца ў канцы года.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках