24 красавiка 2024, Серада, 17:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У акупаваным Крыме чачэнец збіў расейскага прапагандыста

У акупаваным Крыме чачэнец збіў расейскага прапагандыста

Нападніка пакуль не знайшлі.

Чачэнскі байкер збіў прапагандыста тэлеканала "Крым 24" Мікалая Уварава ў цэнтры акупаванага Сімферопаля.

Як паведамляе сensor.net, чачэнец зламаў скулу Увараву пасля таго, як той зрабіў яму заўвагу аб яздзе на матацыкле ў пешаходнай зоне.

"Я ўбачыў, што матацыкліст на прыстойнай хуткасці раз'язджае паміж шматлюдным натоўпам на пешаходнай вуліцы Карла Маркса ў Сімферопалі. Я зрабіў заўвагу, на што атрымаў вельмі кароткі адказ і такі ж хуткі ўдар. У мяне адкрыўся насавы крывацёк, я тут жа адчуў, што ў мяне праблемы з верхняй сківіцай. Далей цьмяна памятаю, як разгортваліся падзеі. Тут жа выклікаў хуткую і паліцыю", - распавёў Увараў.

Нападніка пакуль не знайшлі. У сетцы з'явілася відэа сутычкі матацыкліста з Уваравым. На кадрах маладзён выкрыквае: "Ты дарогу купіў, я цябе пытаюся?" і б'е прапагандыста па твары.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках