19 красавiка 2024, Пятніца, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафзвяз РЭП стаў на абарону пенсіянера з Менска

Прафзвяз РЭП стаў на абарону пенсіянера з Менска

Наймальнік не заплаціў яму і перастаў адказваць на званкі.

22 кастрычніка суд Савецкага раёну Менску разгледзеў пазоў менчука Уладзіміра Гардзіенкі да ТАА «Клінмі», якое завінавацілася яму 430 рублёў. У судзе ўкладзенае міравое пагадненне, згодна з якім прадстаўнік фірмы абавязаўся вярнуць грошы цягам месяца, піша praca-by.info.

ТАА «Клінмі» спецыялізуецца на прыборцы тэрыторый, складоў, займаецца утылізацыяй паперы, шкла, цэлафану, яго супрацоўнікі сартуюць і грузяць смецце. Пенсіянер Уладзімір Гардзіенка некалькі месяцаў падпрацоўваў у гэтай кампаніі.

- Калі наймальнік не выплаціў грошы і перастаў адказваць на тэлефонныя званкі, я звярнуўся ў прафзвяз РЭП. Выявілася, фірму бесперапынна перарэгіструюць, яе было вельмі цяжка адшукаць, - распавёў Уладзімір.

Пенсіянер звярнуўся па юрыдычную дапамогу ў менскі офіс РЭП. Прафзвяз спрабаваў развязаць канфлікт у дасудовым парадку.

У ТАА «Клінмі» быў накіраваны заказны ліст з паведамленнем, у якім знаходзіўся акт выкананых работ, аднак ён вярнуўся назад: заяўнік выбыў. Менавіта пасля гэтага юрыст прафзвязу РЭП Юрый Белякоў склаў пазоў у суд Савецкага раёну Менску. Ужо ў судзе адказчык знайшоўся.

- Цяпер дамова найму лепш, чым працоўная, бо тэрмін пазову паводле яе складае тры гады, прадугледжаная пеня за затрымку выплат. І суды з вялікай доляй імавернасці задавальняюць такія пазовы, ці ж можна дамовіцца з адказчыкам, - кажа юрыст Юрый Белякоў. - Праўда, у нашым выпадку намаганні вярнуць заробленыя грошы расцягнуліся на два месяцы, пенсіянеру давядзецца яшчэ чакаць месяц, пакуль былы наймальнік з ім не разлічыцца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках