20 красавiка 2024, Субота, 3:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілан Маск выйшаў у сеціва праз спадарожнікавы інтэрнэт Starlink

34
Ілан Маск выйшаў у сеціва праз спадарожнікавы інтэрнэт Starlink
ІЛОН МАСК

Starlink павінен зрабіць значна таннейшым доступ у інтэрнэт.

Ілон Маск апублікаваў два паведамленні ў Twitter і заявіў, што зрабіў гэта пры дапамозе створанай ім глабальнай інтэрнэт-сістэмы Starlink. «Адпраўляю гэта паведамленне праз спадарожнік Starlink. Вау, працуе», - цытуе словы Маска РБК.

Паводле задумы Маска, Starlink у будучыні павінен забяспечваць інтэрнэтам нават цяжкадаступныя раёны планеты пры дапамозе некалькіх дзясяткаў тысяч спадарожнікаў. Пакуль пры дапамозе ракеты SpaceX здолелі запусціць толькі 60 з іх, не ўсе яны выйшлі на арбіту, а сувязь з трыма з іх і зусім была страчаная. Сам Маск запэўніваў, што для мінімальнага пакрыцця спадарожнікаў павінна быць не менш за 360.

Маск запэўнівае, што Starlink зробіць больш танным доступ у інтэрнэт. Сам праект пры гэтым становіцца ўсё даражэйшым. У траўні 2018 года ён ацэньваўся на $10 млрд, але тады меркавалася запусціць 12 тысяч спадарожнікаў. Цяпер гаворка ідзе пра планы адправіць на арбіту 42 тысячы спадарожнікаў, паведамляе Business Insider.

Канкурэнтам Starlink з'яўляецца брытанскі праект OneWeb. Яго задачай таксама з'яўляецца забеспячэнне доступу да высакахуткаснага інтэрнэту на ўсёй планеце. Аднак у OneWeb мяркуюць, што для выканання гэтай задачы неабходна запусціць толькі 900 спадарожнікаў.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках