23 красавiка 2024, aўторак, 20:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр энэргетыкі Літвы: Зрабіце ўсё, каб на рынак не трапіла электраэнэргія з БелАЭС

19
Міністр энэргетыкі Літвы: Зрабіце ўсё, каб на рынак не трапіла электраэнэргія з БелАЭС
ЖЫГІМАНТАС ВАЙЧУНАС
ФОТА: DELFI

Жыгімантас Вайчунас паабяцаў выкарыстоўваць для гэтага ўсе інструменты.

Міністр энэргетыкі Літвы Жыгімантас Вайчунас запэўнівае, што Літва зробіць усё, каб на рынак краіны не трапляла электраэнэргія з Беларускай АЭС, якая будуецца ў Астравецкім раёне, паведамляе Delfi.

«Мэта - каб ніводная кілават-гадзіна не патрапіў на нашу біржу электраэнэргіі, і калі спатрэбіцца, то мы будзем выкарыстоўваць усе неабходныя прылады. Якімі яны могуць быць, сёння я не магу сказаць канчаткова - мы проста назіраем за сітуацыяй і ўжываем захады, неабходныя для гэтага перыяду часу і гэтай сітуацыі», - сказаў інфармагенцтву BNS Жыгімантас Вайчунас.

Так ён пракаментаваў прапанаваныя прэзідэнтам Гітанасам Наўседам на мінулым тыдні папраўкі, каб гандляры электраэнэргіяй пазбаўляліся ліцэнзій, калі высветліцца, што яны імпартуюць электраэнэргію з Беларусі, калі там пачне дзейнічаць БелАЭС.

Міністр энэргетыкі сказаў, што ў будучыні, у выпадку неабходнасці могуць быць прапанаваныя і іншыя папраўкі.

«Як дата ўводу БелАЭС у эксплуатацыю з'яўляецца рухомай мішэнню, сапраўды гэтак жа ёсць і тыя, хто зацікаўлены ў экспарце электраэнэргіі ў краіны Балтыі, так што яны таксама шукаюць усе магчымыя варыянты, гэта відавочна. Таму наша мэта - каб прыняты закон праводзіўся ў жыццё на 100%», - сказаў ён.

Міністр не стаў прагназаваць, ці ўдасца пераканаць латышоў і эстонцаў паставіцца да электраэнэргіі з БелАЭС гэтак жа крытычна. Ён адзначыў, што хутчэй за ўсё давядзецца шукаць развязанні для таго, каб электраэнэргія з БелАЭС не трапляла на рынак усіх Балтыйскіх краін.

Вайчунас падкрэсліў, што для Літвы важна, каб электраэнэргія не трапляла на рынак краіны менавіта на літоўска-беларускай мяжы, а таксама праз Літву ў Латвію, і для гэтага ёсць усе неабходныя інструменты.

Паколькі краіна рыхтуецца спыніць імпарт з Беларусі, ужо дэмантаваная самая магутная лінія электраперадачы (750 кілавольт), частка так званага кальца атамных станцый, якая злучала падстанцыю Ігналінскай АЭС з Беларуссю. Літва прыняла закон, які забараняе купляць электраэнэргію з небяспечных электрастанцыяй. Літва перакананая, што БелАЭС будуецца з парушэннямі патрабаванняў бяспекі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках