19 красавiка 2024, Пятніца, 10:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: у Верхнядзвінскім раёне на АЗС заляцела рэдкая сава

1
Відэафакт: у Верхнядзвінскім раёне на АЗС заляцела рэдкая сава
СКРЫНШОТ ВІДЭА ВІКТАРА РАЗУМНАГА

Птушка нават трохі «папазіравала» для відэа.

У Верхнядзвінскім раёне ў офіс заляцела сіпуха - гэта адзін з самых рэдкіх відаў соў у Беларусі, паведамляе «Ахова птушак Бацькаўшчыны». Птушка нават трохі «папазіравала» для відэа.

Птушку ўбачыў Віктар Разумны. Ён распавёў, што сіпуха заляцела ў кабінет офіснага памяшкання праз акно, якое пакінулі адкрытым на ноч:

- Я працую на АЗС недалёка ад мяжы з Латвіяй. Ужо гады два мы назіраем побач саву, часам яна пралятае ў святле ліхтароў: відаць, палюе. Раніцай я ўвайшоў у кабінет і ўбачыў птушку. Спачатку яна крыху спалохалася, узляцела, але потым паводзіла сябе спакойна. Я адчыніў дзверы на балкон, каб яе выпусціць, яна пасядзела трохі і паляцела.

Сіпуха - адзін з самых рэдкіх відаў соў у Беларусі. У XXI стагоддзі было вядома толькі два месцы яе гнездавання. Сёлета фактаў гнездавання гэтай птушкі пацверджана не было, на поўдні краіны толькі бачылі сляды яе жыццядзейнасці.

Арнітолаг Дзяніс Кіцель, які летась запусціў праект па размяшчэнні домікаў для сіпух, каб завабіць гэтую рэдкую птушку ў Беларусь, тлумачыць:

- птушка, што лётала ў святле ліхтароў, магла быць вушастай або балотнай савой, а не сіпухай, якая трапіла на відэа. Цяпер час, калі маладыя птушкі разлятаюцца ў розныя бакі. Часта здараецца, што іх падбіваюць машыны, часам яны залятаюць у памяшканні, у пошуках месца, дзе можна схавацца.

Навуковец уважае факт прылёту сіпухі ў офіс цікавым, але сенсацыяй гэта не называе:

- Нельга выключаць таго, што птушка ручная і ад кагосьці паляцела. Надзвычай светлая афарбоўка можа сведчыць аб тым, што гэта намінатыўны падвід, які жыве на захадзе: у Англіі, Францыі, Партугаліі. Ён даволі папулярны ў калекцыях. У Беларусі ж у дзікай прыродзе сустракаецца сіпуха падвіда guttata з рыжымі грудзьмі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках