23 красавiка 2024, aўторак, 19:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Французскі баскетбаліст «Цмокi-Мiнск» распавёў, чым яго здзівілі беларусы

10
Французскі баскетбаліст «Цмокi-Мiнск» распавёў, чым яго здзівілі беларусы
АЛЯКСАНДРЭ ГАЎРЫЛАВІЧ

Аляксандрэ Гаўрылавіч падзяліўся ўражаннямі пра беларускі народ.

Французскі цэнтравы «Цмокi-Мiнск» Аляксандрэ Гаўрыловіч, пабываўшы ў размоўным English Club у адной з менскіх кавярняў, падзяліўся ўражаннямі пра беларускі народ.

- Мы гаварылі пра тое, што беларусы, як бы гэта сказаць, зашораныя, ці што. Такія, ведаеце, неэмацыйныя людзі, якія ходзяць па вуліцы з покер-фэйс. У ЗША народ усміхаецца, пытаецца адзін у аднаго, як жыццё. А ў вас, як і ва ўсёй Усходняй Еўропе, людзі паводзяць сябе больш сур'ёзна. Думаю, справа ў тым ліку ў палітычнай сітуацыі ў краіне і строгім рэжыме. Відаць, што вы паважаеце закон і баіцеся яго парушыць.

Мяне ўразіла, што, нават калі дарогі пустыя, народ усё роўна стаіць на святлафоры і чакае зялёнага святла. У першыя дні я не мог зразумець: чаму ніхто не зрушыцца з месца і ці павінен я чакаць разам з усімі? (Смяецца). У Францыі людзі пераходзяць дарогу, не аглядаючыся: зялёны там гарыць ці чырвоны, ці ёсць аўто, ці стаіць паліцэйскі - плынь не спыніць. А тут усё па-іншаму, - сказаў Гаўрылавіч у інтэрв'ю tut.by.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках