19 красавiка 2024, Пятніца, 20:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Двое грамадзян РФ загінулі на будаўніцтве АЭС «Аккую» ў Турцыі

6
Двое грамадзян РФ загінулі на будаўніцтве АЭС «Аккую» ў Турцыі

АЭС у Турцыі будуе «Росатом».

Падчас будаўніцтва АЭС «Аккую» у Турцыі загінулі двое грамадзян РФ. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Турцыі Рэджэп Тайіп Эрдаган на прэс-канферэнцыі паводле вынікаў перамоў на вышэйшым узроўні ў Сочы 22 кастрычніка, паведамляе interfax.ru.

«Хачу сказаць колькі слоў спачування ў сувязі з гібеллю дваіх расейскіх грамадзян падчас будаўніцтва атамнай станцыі «Аккую» ад свайго імя, ад імя свайго народа», - сказаў Эрдаган.

АЭС «Аккую» будуецца паводле схемы BOO, калі уладальнікам замежнай АЭС выступае расейскі бок. Кампаніі «Росатома» цяпер валодаюць амаль 100% у капітале «Аккую Нуклеар». Кошт праекта будаўніцтва АЭС - блізу $22 млрд.

Улетку 2017 года «Росатом» падпісаў term sheet па продажы 49% у «Аккую Нуклеар» турэцкаму кансорцыуму Cengiz-Kolin-Kalyon. Аднак у лютым 2018 года CKK адмовіўся ад удзелу ў праекце - на паведамленне інфармагенцтва Anadolu, кампаніі не змаглі дамовіцца ў камерцыйных пытаннях будаўніцтва АЭС. Новым магчымым партнёрам «Росатома» у праекце АЭС «Аккую» тады называлася турэцкая дзяржаўная энэргакампанія EUAS ICC, з якой на той момант вяліся перамовы.

У сакавіку 2018 года кіраўнік «Расатома» Аляксей Ліхачоў паведамляў журналістам, што ўгода продажу да 49% у «Аккую Нуклеар», хутчэй за ўсё, зрушыцца з 2018 на 2019 г.. Як паведаміў Ліхачоў журналістам у снежні, «Росатом» плануе у 2019 годзе рэалізаваць невялікую частку пакета ў «Аккую Нуклеар». Невялікую долю - не ўсе 49% - атрымае турэцкая кампанія «не з той тройкі», сказаў тады Ліхачоў (турэцкі кансорцыум Cengiz-Kolin-Kalyon). Раней таксама паведамлялася, што цікавасць да актыву праяўляюць інвестары Блізкага Усходу.

У красавіку 2019 года прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін на пасяджэнні расейска-турэцкай рады супрацоўніцтва вышэйшага ўзроўню заявіў, што для рэалізацыі праекта будаўніцтва АЭС «Аккую» трэба дадатковае фінансаванне.

«Яшчэ адным ключавым праектам у энэргетыцы з'яўляецца будаўніцтва ў Турцыі атамнай электрастанцыі «Аккую». Запуск першага блока станцыі намечаны на 2023 год - да 100-гадовага юбілею Турэцкай Рэспублікі. На гэтым этапе неабходна прыцягнуць дадатковае фінансаванне і заключыць адпаведнае пагадненне з патэнцыяльнымі турэцкімі інвестарамі, і такія патэнцыйныя інвестары ёсць», - сказаў Пуцін.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках