19 красавiка 2024, Пятніца, 22:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Сянцоў атрымаў узнагароду Польскай кінаакадэміі

1
Алег Сянцоў атрымаў узнагароду Польскай кінаакадэміі
ФОТА: POLSKIE NAGRODY FILMOWE ORŁY / FACEBOOOK

Украінскага рэжысёра ўзнагародзілі за адвагу і непахіснасць.

Украінскаму рэжысёру і былому палітвязню Алегу Сянцову ўручылі адмысловую ўзнагароду Польскай кінаакадэміі – Арла за адвагу і нязломнасць, паведамляе nv.ua.

Узнагароду Сянцову ўручыў старшыня Польскай кінаакадэміі Дарыюш Яблонскі.

Украінскі рэжысёр падзякаваў за ўзнагароду, адзначыўшы, што свабода з'яўляецца найвялікшай каштоўнасцю на зямлі. І каб ёю валодаць, трэба быць гатовым заплаціць усім, што маеш.

Як паведамляе Укрінфарм, выступаючы на цырымоніі, вядомая кінарэжысёрка Агнешка Холанд адзначыла, што Сянцоў можа і надалей спадзявацца на польскую кінасупольнасць.

Віцэ-маршалак Сейма Малгажата Кідава-Блонская адзначыла, што перыяд знаходжання Сянцова ў турме быў часам выпрабаванняў для многіх палякаў: наколькі яны гатовыя быць салідарнымі з іншымі. Яна нагадала, што менавіта ад Польскай кінаакадэміі ў свет пайшоў сігнал пра неабходнасць падтрымкі Сянцова і ўкраінскіх палітвязняў, а Сейм прыняў адмысловую рэзалюцыю на гэты конт.

Амбасадар Украіны ў Польшчы Андрэй Дзешчыца падзякаваў кінематаграфістам гэтай краіны за падтрымку, адзначыўшы, што без сталага напамінку пра Алега Сянцова і іншых украінскіх палітычных зняволеных вызваліць іх не атрымалася б.

«Тое, што вы робіце як мастакі, распаўсюджваеце гэтую інфармацыю на ўвесь свет, – вельмі нам дапамагло ў перамовах і ціску, які, як высвятляецца, быў выніковым. Бо ў выніку гэта прывяло да вызвалення Алега і гэта паказала што разам, супольна, мы можам дамагчыся поспеху», – падкрэсліў Дзешчыца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках