23 красавiка 2024, aўторак, 14:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прарыў дамбаў у Краснаярскім краі РФ: Колькасць загінулых вырасла

6
Прарыў дамбаў у Краснаярскім краі РФ: Колькасць загінулых вырасла
ФОТА: ГУ МНС У КРАСНАЯРСКІМ КРАІ

Пошукі працоўных прадаўжаюцца.

Колькасць загінулых пры прарыве некалькіх дамбаў золатаздабывальнай арцелі на рацэ Сейба ў Краснаярскім краі павялічылася да 17 чалавек. У Следчым камітэце РФ паведамілі, што былі знойдзеныя целы яшчэ двух чалавек, якія раней уважаліся зніклымі без вестак. Цяпер у гэтым статусе знаходзяцца яшчэ тры працоўныя. Раней было вядома пра 15 загінулых, паведамляе Сибирь. Реалии.

Ва ўстанове адзначылі, што расследаванне крымінальнай справы пра прарыў дамбы перадалі ў цэнтральны апарат СК. У выніку здарэння пацярпелі 27 чалавек, частка з іх застаецца ў лякарні.

Ратавальнікі таксама знайшлі сейф з золатам, які захоўваўся ў спецыяльным нежылым доме. Ахоўнікі, якія знаходзіліся там, уважаюцца сярод зніклых без вестак. Унутры сейфа выявілі 9 колбаў з непашкоджанымі пломбамі, як мяркуецца, з золатам, а таксама 14 апячатаных пакетаў з канцэнтратам для другаснай апрацоўкі. Следства папросіць суд арыштаваць маёмасць капальні для таго, каб пакрыць страты сваякам загінулых.

Золатаздабывальная арцель належыць холдынгу "Сібзолата". Пры гэтым мясцовыя ўлады заявілі, што прарваная дамба не была зарэгістраваная. Следчы камітэт пачаў крымінальную справу. Быў затрыманы дырэктар кампаніі-ўласніка арцелі "Сісім" Максім Кавалькоў, горны майстар Яўген Аляксандраў і кіраўнік надзелу Андрэй Яганаў. Іх падазраюць у парушэнні правілаў бяспекі пры вядзенні працаў, на час следзтва іх адправілі ў СІЗА.

Сем'ям загінулых у Краснаярскім краі працоўных выплацяць 1 млн рублёў незалежна ад месца іх пражывання, паведамілі ў адміністрацыі ўрада краю. 20 пацярпелым з рэзервовага фонду выплацяць ад 50 тысячаў да 500 тысячаў рублёў у залежнасці ад ступені шкоды здароўю. Сем'ям зніклых без вестак – да 500 тысячаў рублёў адраснай матэрыяльнай дапамогі.

Разбурэнне пяці дамбаў тэхналагічнага вадаёма золатаздабывальнай арцелі на рацэ Сейба ў Краснаярскім краі адбылося 19 кастрычніка ноччу. Хваля, што прарвала канструкцыі, дасягала ў вышыню чатырох-пяці метраў і ўяўляла з сябе селевую плынь гліны, камянёў і бруду. Вада затапіла два працоўныя інтэрнаты часовага тыпу ў пасёлку Шчацінкіна Курагінскага раёна. Раней паведамлялася пра 15 загінулых.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках