19 красавiка 2024, Пятніца, 17:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па ўсёй Беларусі зноў абнавіліся рэкорды цяпла

Па ўсёй Беларусі зноў абнавіліся рэкорды цяпла

Самым цёплым месцам стаў Драгічын.

Чацвёрты дзень запар у Беларусі абнаўляюцца рэкорды цяпла за ўвесь перыяд метэаназіранняў і другі дзень запар – лакальныя рэкорды на ўсіх без выключэння метэастанцыях краіны.

Як сведчыць праведзены БелаПАН параўнальны аналіз аператыўнай карты тэмператураў і архіва Белгідрамета на рэсурсе надвор’я meteoinfo.by, розніца паміж ранейшымі і новымі максімумамі склала ад 0,5 градуса ў Касцюковічах (19,1 градуса супраць 18,6 у 2006 годзе) да 5,2 градуса ў Нарачы (20,5 супраць 15,3 таксама ў 2006 годзе).

22 кастрычніка самым цёплым месцам быў Драгічын – 22,8 градуса. Ранейшы рэкорд дня для ўсёй тэрыторыі краіны быў зафіксаваны 30 гадоў таму ў Берасці і Высокім (21 градус).

У Менску паветра прагрэлася да 20,4 градуса вышэй за нуль пры прагнозе 17–19 (папярэдні экстрэмум – 16,5), у Віцебску – да 18,6 (16,2), Гомелі – да 19,2 (18,2), Магілёве – да 20,1 (16,2), Гародні – да 21,4 (20,1), Берасці – да 21,9. У сталіцы пабіты рэкорд 2006 года, у абласных цэнтрах – 1989-га.

21 кастрычніка максімум дня склаў 22,5 градуса – у Берасці, у раёне метэастанцыі «Палеская» на ўсходзе Берасцейскай вобласці і ў Жыткавічах (было 18,7 у 1949 годзе ў Берасці).

20 кастрычніка быў абноўлены максімум дня, які трымаўся з 1957 года, – 20,2 градуса цяпла ў Жыткавічах. Новы складае 22,8 градуса (у Драгічыне). Лакальныя рэкорды абнавіліся на ўсіх метэастанцыях краіны, за выключэннем Горак, дзе выстаяў экстрэмум 98-гадовай даўніны (17,1 градуса супраць 15,9).

Для 19 кастрычніка рэкорд складае цяпер 23,1 градуса цяпла (зарэгістраваны ў Брагіне) супраць леташняга 21,7 (у Васілевічах). У той дзень не абнавіліся экстрэмумы толькі ў Магілёўскай вобласці.

Тэмпературныя рэкорды фіксаваліся таксама з 13 да 16 кастрычніка. У Менску 16 кастрычніка упаў максімум, які трымаўся з 1907 года (20 градусаў; цяпер 20,2).

За ўсю гісторыю метэаназіранняў у сталіцы пасля 18 кастрычніка тэмпература ні разу не падымалася вышэй за 20 градусаў. У цяперашнім кастрычніку гэта адбывалася 20-га (20,1), 21-га (21,3) і 22-га.

У кастрычніку летась экстрэмумы абнаўляліся з 16-га да 19-га, а таксама 30-га і 31-га.

23 кастрычніка, паводле прагнозу сіноптыкаў, вельмі цёплае надвор'е захаваецца толькі ў паўднёвых раёнах.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках