25 красавiка 2024, Чацвер, 8:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Няпомняшчых: Першы пункт маёй праграмы – імпічмент Лукашэнку

8
Уладзімір Няпомняшчых: Першы пункт маёй праграмы – імпічмент Лукашэнку
УЛАДЗІМІР НЯПОМНЯШЧЫХ

Выступ гомельскага актывіста перапужаныя ўлады не пусцілі ў тэлеэфір.

Зварот гомельскага актывіста Уладзіміра Няпомняшчых павінен быў прагучаць 22 кастрычніка а 19-й гадзіне, але гэтага не адбылося.

«Значыць, я ўсё правільна сказаў і наступіў гэтай уладзе на мазоль. Чым вельмі ганаруся, – так пракаментаваў сайту ucpb.org зняцце выступу Уладзімір Няпомняшчых. – Галоўная мая “віна” ў тым, што першым пунктам маёй праграмы ў “парламенце” будзе імпічмент Лукашэнку».

У звароце ён таксама прапанаваў абмежаваць ахову кіраўніка двума супрацоўнікамі і прайшоўся па «дэпутатах», заявіўшы, што будзе дамагацца для іх мінімальнага ў краіне заробку.

«Калі яны хочуць больш, то хай павышаюць дабрабыт народа, – кажа Уладзімір Няпомняшчых. – Для ўсіх гэтых дзеячаў, якія праседжвалі штаны, а не абаранялі народ, я буду патрабаваць не залічваць у стаж знаходжанне ў “парламенце”, а грошы, якія яны атрымлівалі ў выглядзе пенсій, заробкаў, дапамог, спагнаць у прыбытак дзяржавы».

На думку Няпомняшчых, нельга казаць пра стабільную і расквітнелую Беларусі, калі ва ўладаў ёсць грошы на лядовыя палацы, рэзідэнцыі, парады, славянскія базары і прыбіральні за мільён даляраў, а на дапамогу дзіцяці няма:

«У тэлевізары ўвесь час абвяшчаюць: “Дапамажыце дзіцяці, дайце на лячэнне дзве капейкі, дзіця памірае”. Я жыву каля ўнівермага “Гомель” і бачу, як рэгулярна прымушаюць дзяцей збіраць грошы на асадкі, алоўкі, гумкі для дзіцячага дома. І гэта ганьба для Беларусі, ганьба для беларускага народа, гэта ганьба для Лукашэнкі і ганьба для мяне. Такія людзі, як Лукашэнка, не павінны знаходзіцца ва ўладзе».

У найбліжэйшыя дні Уладзімір Няпомняшчых мае намер падрыхтаваць скаргу.

«Таксама хачу запісаць свой выступ і выкласці ў інтэрнэт, – кажа ён. – Хай увесь свет ведае, што робіцца ў Беларусі».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках