29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рубель завагаўся на пастанове Пуціна пра Сірыю

Рубель завагаўся на пастанове Пуціна пра Сірыю
ФОТА: REUTERS

Расейскі валютны рынак адрэагаваў на сустрэчу з Эрдаганам у Сочы.

Рубель патаннеў на вечаровым гандлі Маскоўскай біржы ў аўторак і цягам 40 хвілінаў здаў увесь паказаны днём рост пасля таго, як сталі вядомыя вынікі 6-гадзінных перамоваў Уладзіміра Пуціна і Рэджэпа Эрдагана ў Сочы, паведамляе finanz.ru.

Паводле іхніх вынікаў была прынятая пастанова пра ўвядзенне на сірыйска-турэцкую мяжу расейскай ваеннай паліцыі. Яна будзе спрыяць адводу курдскіх фармаванняў з зоны, якую хоча заняць Турцыя глыбінёй 30 км ад мяжы.

Згодна з мемарандумам, які падпісалі Пуцін і Эрдаган, на адвод курдскіх сілаў даецца 150 гадзінаў, пасля чаго «пачнецца супольнае расейска-турэцкае патруляванне на глыбіню да 10 км ад мяжы на захад і на ўсход ад раёна аперацыі «Крыніца міру».

У выніку турэцкая аперацыя ў Сірыі будзе спыненая, а сірыйскія памежнікі выйдуць да паўночнай мяжы і нарэшце адновяць кантроль над усёй яе даўжынёю, паведаміў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.

Расейскі валютны рынак адрэагаваў на вынікі зніжэннем рубля на 20 капеек.

Курс даляра з адзнакі 63,59 рубля на 21.30 мск падняўся да 63,69 да 22.15, пасля чаго цягам дзвюх хвілінаў дадаў яшчэ 10 капеек і дасягнуў 63,8 рубля на фоне буйных угодаў у набыцці валюты.

За дзве хвіліны (22.15–22.16 паводле Менска) на біржы было набыта 35 млн даляраў і блізу 5 млн еўраў, што ў 11 разоў вышэй за сярэдні зварот для вячэрняй сесіі.

На канец гандлю лік зарэгістраваных біржай заявак на набыццё еўраў у 2,5 разы перавышаў колькасць ордараў на продаж (708 супраць 271). У пары даляр-рубель разыходжанне было больш чым трохразовым – 2479 пакупнікоў і 797 прадаўцоў.

Турэцкая ліра таксама патаннела, хоць і ў меншых маштабах – 5,79 да 5,8 за даляр.

«Умяшанне Расеі, відаць, зніжае рызыкі ваеннай эскалацыі канфлікту», – адзначае дырэктар у інвестыцыях ІЧ «Лока-Інвест» Кірыл Трэмасаў. Зрэшты, дадае ён, важная рэакцыя на ўгоду Пуціна і Эрдагана з боку ЗША.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках