19 красавiка 2024, Пятніца, 2:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Кабанаў: Для Лукашэнкі гэта – страшны сон

2
Аляксандр Кабанаў: Для Лукашэнкі гэта – страшны сон
АЛЯКСАНДР КАБАНАЎ

Што насцярожыла дыктатара ў Берасці?

Лукашэнка асабіста курыруе выбарчую кампанію ў «палату прадстаўнікоў» і хваравіта адрэагаваў на жаданне чатырох берасцейскіх актывістаў праціўнікаў завода акумулятарных батарэй удзельнічаць у «выбарах» у якасці «кандыдатаў», паведамляе «Радыё Рацыя».

Паводле словаў блогера Аляксандра Кабанава, Лукашэнка і ягоныя набліжаныя вельмі насцярожаныя дзейнасцю берасцейцаў і бачаць у гэтай дзейнасці небяспеку для сябе:

Берасцейскі пратэст звяртае іх асаблівую ўвагу таму, што ён для іх абсалютна незвычайны. Ён прадаўжаецца даволі доўга, яны спрабавалі яго пагасіць разнастайнымі спосабамі, але нічога не атрымалася.

Гэты пратэст паказальны, і ён у многіх людзей адасобіўся ў галаве. Натуральна, што гэтая сітуацыя іх напружвае, што людзі адстаялі плошчу, не баяцца судовага пераследу, не баяцца рэпрэсій. Для яго гэта страшны сон, што гэтыя людзі нечакана яшчэ пастанавілі пайсці і ў палітыку.

Улады спрабуюць запалохаць актывістаў, пераследуючы Кабанава. Адноўленая крымінальная справа, закрытая два месяцы таму праз адсутнасць складу правапарушэння, тэрмін якога скончыўся.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках