29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мы страйкавалі тыдзень»: аповед укладальніка паслання, знойдзенага ў бутэльцы ў цэнтры Менска

13
«Мы страйкавалі тыдзень»: аповед укладальніка паслання, знойдзенага ў бутэльцы ў цэнтры Менска

Пасланне нашчадкам прапанаваў пакінуць брыгадзір.

Днямі плынь навін аб дрэнных будаўніках і прычэплівых кліентах нарэшце разбавіў незвычайны сюжэт пра знаходку бутэлькі, у якой захавалася пасланне нашчадкам ад працоўных 1987 года. У ім мужчыны скардзіліся на цяжкія варункі - яны наважылі напісаць, як жыліліся за драбязу. Журналісты onliner.by пагаварылі з адным з укладальнікаў ліста - Уладзімірам Шынкевічам, пісьмо якога мы і бачым на жоўклым лістку.

Уладзімір ужо чытаў навіны пра свой даўні ўчынак. Кажа, яго гэта ён насмяшыла, хоць у момант напісання настрой людзі мелі невясёлы.

- Калі рэканструяваць манумент пачалі, я не думаў, што змогуць нашу бутэльку знайсці. Мы яе высока пакінулі, - смяецца Уладзімір. - Нам гэтае пасланне брыгадзір прапанаваў пакінуць. Нас тады працавала 13 чалавек - «чортаў тузін», як мы сябе называлі. Праца была цяжкая: гэтыя пліты было вельмі складана ўкладваць. Мы прасілі набаўку за працу, але нам не давалі ніяк. Мы пачалі страйкаваць.

Уладзімір кажа, што іхні страйк доўжыўся цэлы тыдзень, а ў выніку да іх на размову прыязджаў нават першы сакратар. Укладчыкаў былі хацелі звольніць, але ніхто, акрамя іх, не ведаў, як укласці пліты назад - хлопцы іх падпісвалі і наўрад нехта здолеў бы разабрацца з іхняй сістэмай ўліку.

- Гранітнікам тады плацілі добра, па-мойму, да 10 рублёў за квадратны мэтар. Але нас тады неяк не надта ўшанавалі. У выніку заробак, які мы прасілі, нам так і не далі, і мы наважылі пакінуць хаця б пасланне нашчадкам, каб людзі ведалі, як усё адбылося тады, - успамінае ягамосць.

Сёння Уладзіміру 55 гадоў, ён усё так жа працуе з гранітам. З 13 укладальнікаў ліста ў жывых засталіся толькі 10. З некаторымі з іх працоўны падтрымлівае стасункі і сёння.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках