29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Ганконга выканалі галоўнае патрабаванне пратэстоўцаў

1
Улады Ганконга выканалі галоўнае патрабаванне пратэстоўцаў

Законапраект аб экстрадыцыі афіцыйна адклікалі.

Улады Ганконга афіцыйна адклікалі з Заканадаўчай рады законапраект аб экстрадыцыі, які стаў прычынай масавых пратэстаў. Пра гэта паведаміў міністр бяспекі мясцовай адміністрацыі Джон Лі, перадае AP news.

Такім чынам, канчаткова задаволенае ключавое патрабаванне антыўрадавых дэманстрантаў.

"Цяпер я афіцыйна абвяшчаю аб скасаванні законапраекта", - заявіў Джон Лі.

Кіраўніца выканаўчай улады Ганконга Кэры Лам на пачатку верасня публічна паабяцала афіцыйна адклікаць законапраект з парламента пасля таго, як адновіцца яго дзейнасцьз 16 кастрычніка пасля працяглага перапынку. Аднак на мінулым тыдні гэта зрабіць не выпала з тэхнічных прычын: праз зрыў парадку дня апазіцыйнымі дэпутатамі.

Нагадаем, з чэрвеня ў Ганконгу шуганулі масавыя акцыі пратэсту супраць спроб улад прыняць законапраект аб экстрадыцыі, які дазваляе выдаваць правапарушальнікаў кантынентальнаму Кітаю. Пазней пратэстоўцы сталі патрабаваць правядзення дэмакратычных рэформаў, увядзення ўсеагульнага выбарчага права і адстаўкі кіраўніцы адміністрацыі Ганконга Кэры Лам.

Раней паведамлялася, што кіраўніца адміністрацыі Ганконга Кэры Лам 26 верасня назвала некаторыя патрабаванні пратэстоўцаў нерэалістычнымі.

Як паведаміла Лам, улады не могуць выканаць патрабаванне што да вызвалення ўсіх дэманстрантаў, якія былі арыштаваныя падчас антыўрадавых акцый. Адзначым, у Ганконгу з пачатку лета былі затрыманыя больш за 1500 дэманстрантаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках