20 красавiка 2024, Субота, 8:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Няпомняшчых: Я далей буду разгойдваць лодку з піратамі

14
Уладзімір Няпомняшчых: Я далей буду разгойдваць лодку з піратамі
Уладзімір Няпомняшчых
ФОТА: UCPB.ORG

На БТ перапалохаліся ад слоў «імпічмент Лукашэнку».

Выступ кандыдата ў дэпутаты ад АГП гомельца Уладзіміра Няпомняшчых не пусцілі ў эфір тэлеканала «Беларусь-3» увечары 22 кастрычніка. «Замест мяне ў тэлевізары паказалі славутасці Гомельшчыны, цэрквы, касцёлы», - адзначыў кандыдат у дэпутаты ў інтэрв'ю «Радыё Свабода».

Ён упэўнены, што прычына, чаму запіс не пайшоў у эфір, гэта першы пункт ягонай праграмы, «імпічмент Лукашэнкі».

«Ад гэтых слоў на тэлевізіі, мабыць, проста абрабіліся. Хоць я нічога такога не сказаў! Імпічмент - законная працэдура. Я ж не сказаў яго на кол пасадзіць. Пагатоў я прапаноўваў, каб Лукашэнка ўзначаліў хакейны клуб - гэта значыць, што я з павагай стаўлюся да яго, зычу яму спакойнай старасці», - растлумачыў Няпомняшчых.

Актывіст заявіў, што ідзе на «выбары», ведаючы, што не можа трапіць у «парламент».

«Я іду, каб расказаць народу праўду, каб разгайдаць гэтую лодку з піратамі», - дадаў кандыдат.

«Значыць, я ўсё правільна сказаў, што так яны перапалохаліся. Я казаў пра краіну для жыцця, дзе праводзяць «Славянскі базар» і будуюць прыбіральні за мільён даляраў, а ў тэлевізары круцяць ролікі аб збіранні па капейцы дзецям на лекі. Гэта маразм, нізасць. Асабіста мне сорамна за такую краіну», - пракаментаваў свой выступ кандыдат.

Няпомняшчых у сваёй праграме напісаў, што пры змене ўлады супрацоўнікаў КДБ і ОМОН трэба ўнесці ў асобны спіс і ўжываць да іх «прэзумпцыю вінаватасці», а дэпутатам парламента зрабіць мінімальны заробак.

Актывіст заявіў, што сёння выставіць каля гандлёвага цэнтра «Гомель» агітацыйны пікет.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках