28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Настаўніца з беларускага аграгарадка здабыла грант Google

3
Настаўніца з беларускага аграгарадка здабыла грант Google
ЛЮДМІЛА РЫБЧЫНСКАЯ

Каліфарнійскі ІТ-гігант вылучыў праект менавіта беларускай выкладчыцы інфарматыкі.

Адзіная ў краіне настаўніца са школы ў Негарэлым (Менская вобласць) атрымала грант Google. Яна здабыла 3,5 тысячы еўраў, паведамляе dev.by.

На грант падавалі заяўкі педагогі з Салігорска, Барысава, а таксама Асацыяцыя «Адукацыя для будучыні». Але каліфарнійскі ІТ-гігант вылучыў праект менавіта Людмілы Рыбчынскай - выкладчыцы інфарматыкі з 16-гадовым стажам з Негарэльскай школы, дзе вучыцца 484 школьнікі з найбліжэйшых вёсак.

У размове з журналістамі Людміла распавяла, што старэйшым класам яна тлумачыць сістэмы хмарных сэрвісаў, вэб-канструктараў накшталт WordPress, Wix. Ейныя вучні ўжо рабілі сайт для школьнай бізнэс-кампаніі для продажу дрэў. Васьмікласнікі вывучаюць з ёй Python. «Шмат заданняў запазычваем на адукацыйнай платформе Stepik. Таксама ў мяне ёсць свой онлайн-курс пра электронныя табліцы», - падзялілася Рыбчынская.

Ліст ад Google, дарэчы, прыйшоў зусім просты: «Вы запрошаны да ўдзелу ў еўрапейскі Тыдзень кода. Калі хочаце, скарыстайцеся грантам».

Куды выдаткуюць грошы?

Са слоў дырэктаркі школы, 3,5 тысячы еўра ўжо залічылі на рахунак школы, толькі скарыстацца імі пакуль не ўдалося: грошы праходзяць рэгістрацыю ў дэпартаменце. Крыху пазней іх накіруюць на адукацыйныя мерапрыемствы, заробак Людмілы Рыбчынскай, прызы дзецям, ПА, канструктары Lego, каляровы прынтар. «Мы будзем весці справаздачнасць, каб было відаць, што грошы выкарыстоўваюцца паводле мэтавага прызначэння, і ніхто іх не паклаў у свае кішэні», - запэўніла дырэктарка.

Акрамя таго, як патрабуе грант, пажадана, каб грошы мінімальна ўклалі ў тэхніку і больш у адукацыйныя працэсы. З гэтай прычыны ў Негарэлым правялі Тыдзень кода, які цягнуўся аж два тыдні. Тут ладзілі турніры, адкрытыя ўрокі, стваралі кампутарныя гульні на Scratch, вывучалі асновы праграмавання на Python і прэзентавалі ўласныя праекты.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках