18 красавiка 2024, Чацвер, 9:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Курдскія фармаванні пакінулі зону бяспекі на поўначы Сірыі

2
Курдскія фармаванні пакінулі зону бяспекі на поўначы Сірыі
ФОТА: KURDISHSTRUGGLE

Пра гэта Анкары паведаміў Вашынгтон.

Курдскія фармавання пакінулі зону бяспекі на поўначы Сірыі. Пра гэта Анкару апавясціў Вашынгтон, піша Reuters. Міністэрства нацыянальнай абароны Турцыі заяўляе, што пачынаць іншую аперацыю ў гэтым раёне на гэтым этапе няма патрэбы. Пры гэтым, кіраўнік МЗС Турцыі Меўлют Чавушоглу заявіў, што прыпыненне вайсковай аперацыі на поўначы Сірыі не азначае, што яна цалкам закончылася і турэцкія вайскоўцы гатовыя пакінуць рэгіён, паведамляе Радыё Свабода.

У сваю чаргу віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пэнс удакладніў, што аб адыходзе курдаў яго праінфармаваў камандзір сіламі абароны Сірыі. Пэнс падзякаваў курдскім партнёрам з кааліцыі за дапамогу ў барацьбе з тэрарыстычнай групоўкай "Ісламская дзяржава". Віцэ-прэзідэнт таксама адзначыў, што ЗША і хаўруснікі дасягнулі мэтаў у барацьбе супраць джыхадзістаў, і цяпер амерыканскія вайскоўцы могуць вяртацца дадому.

Частка амерыканскіх салдат была перадыслакаваная ў Ірак. Сёння туды прыбыў кіраўнік Пентагона Марк Эспер. Ён абмяркуе з ірацкімі ўладамі тэрміны знаходжання войскаў ЗША ў Іраку. Раней Багдад заявіў, што амерыканскія войскі, выведзеныя з Сірыі, не маюць дазволу на знаходжанне ў краіне і могуць знаходзіцца там толькі транзітам.

Напярэдадні прэзідэнты Турцыі і Расеі Раджэп Эрдаган і Уладзімір Пуцін на сустрэчы ў Сочы дамовіліся, што Турцыя і Расея будуць сумесна кантраляваць сірыйска-турэцкую мяжу на ўсход ад ракі Еўфрат. Турэцкія войскі будуць патруляваць частка 30-кіламетровай зоны ля мяжы, якая апынулася пад іх кантролем у выніку аперацыі, распачатай Анкарой на поўначы Сірыі ў пачатку кастрычніка. У астатнія часткі 30-кіламетровай зоны будзе ўведзеная расейская вайсковая паліцыя. Пасля адыходу курдаў там пачнецца сумеснае расейска-турэцкае патруляванне ля мяжы. На саму мяжу вернуцца сірыйскія памежнікі, падкантрольныя прэзідэнту Сірыі Башару Асаду.

Турцыя пачала вайсковую аперацыю супраць курдаў на поўначы Сірыі 9 кастрычніка. Анкара ўважае узброеныя курдскія фармаванні за тэрарыстаў. Вашынгтон, наадварот, уважае курдаў за сваіх хаўруснікаў у барацьбе з "Ісламскім дзяржавай".

17 кастрычніка Турцыя і ЗША дамовіліся аб прыпыненні на 120 гадзін ваеннай аперацыі Анкары ў рэгіёне, каб курдскія ўзброеныя фармаванні змаглі пакінуць раён ваенных дзеянняў. 22 кастрычніка кіраўніцтва сірыйскіх курдаў паведаміла, што вывела свае атрады з 30-кіламетровай зоны ля мяжы з Турцыяй. Амерыканскія войскі ў Сірыі пакінулі раёны, прылеглыя да турэцкай мяжы, а ў частку кантраляваных курдамі раёнаў увайшлі войскі Асада.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках