23 красавiка 2024, aўторак, 10:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Ва Украіне паказалі найноўшую снайперскую вінтоўку

10
Відэафакт: Ва Украіне паказалі найноўшую снайперскую вінтоўку

Яна распрацаваная пад патрон NATO.

Украінская паўаўтаматычная снайперская вінтоўка UAR-10 пад патрон NATO 7,62×51 была паказаная на відэа. Андрэй Арэшын, адзін з канструктараў зброі, распавёў пра яе Defense Express.

UAR-10 (вядомая таксама як Z-10 і UR-10) стаіць на ўзбраенні УСУ з 2017 года. Такія вінтоўкі разам з амерыканскімі SAVAGE і буйнакалібернымі BARRETT выкарыстоўваюць Сілы спецаперацый краіны і дэсантна-штурмавыя войскі. У краіне ўжо пачаўся выраб патронаў стандарту NATO 7,62 × 51.

UR-10 зробленая на аснове амерыканскай вінтоўкі AR-10, аўтаматыка выкарыстоўвае прынцып адводу парахавых газаў, што дае магчымасць страляць з хуткасцю 21 стрэл за хвіліну. Прыцэльная далёкасць стральбы - 1200 метраў, маса зброі складае 5 кг, даўжыня, у залежнасці ад тыпу прыклада, ад 103 да 124 см.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках