19 красавiка 2024, Пятніца, 9:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына ўвязе ў Расею 12 тысяч тон радыеактыўных адкідаў

24
Нямеччына ўвязе ў Расею 12 тысяч тон радыеактыўных адкідаў

Гэта больш за тысячу кантэйнераў і прыкладна 20 чыгуначных саставаў.

Еўрапейская кампанія Urenco ў 2019 годзе аднавіла транспарціроўку ў Расею адкідаў узбагачэння ўрану з фабрыкі ў нямецкім горадзе Гранаў. Пра гэта МБХ медыя паведамілі ў Greenpeace.

Аб аднаўленні транспарціроўкі радыеактыўных адкідаў гаворыцца ў дакуменце ўладаў зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія, згодна з якім з 2019 да 2022 года ў Расею з Нямеччыны плануецца адправіць 12 тысяч тон уранавых хвастоў - гэта больш за тысячу кантэйнераў і прыкладна 20 чыгуначных саставаў.

Адпраўка пачалася ў траўні. За паўгода на Уральскі электрахімічны камбінат у Новаўральску Свярдлоўскай вобласці з Нямеччыны ўжо адпраўленыя шэсць чыгуначных складаў - амаль чатыры тысячы тон адкідаў узбагачэння ўрану.

Greenpeace падкрэслівае, што ў Расеі ўжо назапашана блізу аднаго мільёна тон уранавых хвастоў, якія не толькі радыеактыўныя, але і таксічныя. Планаў для выкарыстання такой іх колькасці няма, а практыка кантрактаў да 2009 года дэманструе, што другасныя адходы пасля даабагачэння ўранавых хвастоў з-за мяжы заставаліся ў Расеі.

Сустаршыня міжнароднай экалагічнай групы «Экаабарона» Уладзімір Слівяк назваў пазіцыю «Расатама» дзіўнай. Гатоўнасць дзяржкампаніі зарабляць на пахаванні фактычных замежных адкідаў з'яўляецца нонсэнсам у кожнай цывілізаванай краіне, заявіў эколаг.

За радыеактыўныя адкіды ўважаюцца ядзерныя матэрыялы і радыеактыўныя рэчывы, далейшае выкарыстанне якіх не прадугледжваецца. Паводле расейскага закону іх увоз у Расею для захоўвання, перапрацоўкі або пахавання забаронены.

Аднак закон дазваляе ўвозіць ядзерныя матэрыялы для іх даабагачэння і вяртання замежнаму пастаўшчыку. Эколагі намагаюць, што адкіды, увезеныя дзякуючы гэтаму правілу, потым не вывозяцца з Расеі.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках