24 красавiка 2024, Серада, 15:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Над мікрараёнам Сухарава лётаў вайсковы транспартнік Іл-76

14
Відэафакт: Над мікрараёнам Сухарава лётаў вайсковы транспартнік Іл-76
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Што ён там рабіў?

Чытач Дзяніс даслаў у рэдакцыю відэа, на якім самалёт, вельмі падобны на вайскова-транспартны Іл-76, досыць нізка пралятае над мікрараёнам Сухарава. Што ён там рабіў, паспрабаваў разабрацца tut.by.

- Звычайна з Мачулішчаў самалёты ўзлятаюць з тым разлікам, каб праходзіць па-за горадам, так што такая сітуацыя ўзнікае не часта. Але ў тым, што цяпер лётаюць транспартнікі, нічога дзіўнага няма - хутчэй за ўсё, самалёт ішоў у Берасце на вучэнні, яны цяпер там праходзяць, - растлумачыў нам знаёмы вайсковы лётчык.

Пазней у Міністэрстве абароны пацвердзілі, што гэта сапраўды быў Іл-76. Сітуацыя была штатнай.

Відавочна, гаворка ідзе аб супольных вучэннях дэсантнікаў Беларусі ды Расеі, якія пачаліся 21 кастрычніка. У іх бяруць удзел больш за 900 чалавек асабістага складу, больш за 200 адзінак тэхнікі і чатыры вайсковыя транспартнікі Іл-76МД.

Акрамя таго, з сённяшняга дня Узброеныя сілы правяраюць гатоўнасць экіпажаў авіяцыі, зенітна-ракетных і радыётэхнічных войскаў ВПС і СПА. Але малаімаверна, што цяжкія транспартныя самалёты ўздымаюць у паветра менавіта праз гэтую праверку.

Дарэчы, гэта не першы выпадак, калі Іл-76 лётаюць над гэтай часткай Менска. Улетку 2017 года такі ж самалёт праходзіў нізка над Каменнай Горкай, Сухаравым, Грушаўкаю і старым аэрапортам. Тады экспэрт патлумачыў яго з'яўленне прыбыццём расейскіх вайскоўцаў падчас мерапрыемстваў перад вучэннямі «Захад-2017».

Іл-76 - адзін з самых распаўсюджаных вайскова-транспартных самалётаў у свеце, у розны час ён стаяў на ўзбраенні амаль у 40 краінах. Транспартнік можа падымаць да 60 тон грузу або да 126 дэсантнікаў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках