28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі ў Японіі папрасіў бязвізавы рэжым для ўкраінцаў

2
Зяленскі ў Японіі папрасіў бязвізавы рэжым для ўкраінцаў

Таксама бакі абмеркавалі прыцягненне інвестыцый ва Украіну.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас афіцыйнага візіту ў Японію правёў сустрэчу з кіраўніцтвам парламента краіны. Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта Украіны, піша unian.net.

Удакладняецца, што Зяленскі заклікаў кіраўніцтва Японіі ўвесці для ўкраінцаў бязвізавы рэжым напярэдадні Алімпійскіх гульняў 2020 года, якія пройдуць у Токіё. Перад гэтым спікер ніжняй палаты японскага парламента Тадаморы Осіма акцэнтаваў, што ведае аб Украіне ў першую чаргу дзякуючы выступам украінскіх спартоўцаў і спадзяецца ўбачыць іх на Алімпійскіх гульнях.

Таксама прэзідэнт Украіны падзякаваў японскаму боку за падтрымку суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. «Веру, што дзейнасць групы выведзе міжпарламенцкі дыялог паміж нашымі дзяржавамі на якасна новы ўзровень», - дадаў Зяленскі. Акрамя таго, бакі абмеркавалі прыцягненне інвестыцый ва Украіну. Прынамсі, кіраўнік Палаты дарадцаў парламента Японіі Акіка Санта падкрэсліла, што ва Украіне ў гэты момант зарэгістравана больш за 40 прыватных японскіх кампаній.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках