11 снежня 2019, Серада, 9:00
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

Павел Юхневіч: Давайце быць больш смелымі

1
Павел Юхневіч: Давайце быць больш смелымі
Павел Юхневіч

Трэба больш гутарыць з людзьмі.

Кандыдат у дэпутаты Павел Юхневіч атрымаў першае папярэджанне ад камісіі па Пушкінскай выбарчай акрузе №103 у Менску. На днях актывіст ад «Еўрапейскай Беларусі» разам са сваёй камандай зладзіў некалькі пікетаў, але ў ягоных паплечнікаў не было афіцыйных пасведчанняў. 22 кастрычніка яго выклікалі на паседжанне выбарчай камісіі, паведамляе «Еўрарадыё».

Пасведчанні чальцам каманды Юхневіча фізічна не выдалі, але агітацыя кандыдатам дазволеная з моманту атрымання кандыдацкага пасведчання. А яно ў Юхневіча ёсць.

«Мне вынеслі папярэджанне, - распавёў Павел Юхневіч. - За тое, што на пікеце людзі былі без пасведчанняў давераных асоб. Пасведчанняў не магло быць, бо іх яшчэ ў камісіі не зацвердзілі. І атрымаў іх я толькі сёння. Хоць паводле закона я маю права пачынаць агітацыю адразу пасля атрымання пасведчання кандыдата ў дэпутаты».

Павел Юхневіч дадае, што папярэджанне не стала для яго нечаканасцю. Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» дапускае, што яму яшчэ будуць рабіцца заўвагі, бо «ўлады пачалі зачыстку нязручных кандыдатаў».

«Апазіцыйных кандыдатаў чакаюць папярэджанні невядома за што і зняцце з «выбараў» наогул, - кажа Юхневіч. - Звяртаюся да ўсіх астатніх кандыдатаў і ў Менску, і не: давайце быць больш смелымі! Улада ўжо цяпер парушае закон. Усе разумеюць, як праходзяць «выбары», але ў першую чаргу давайце размаўляць з людзьмі».