20 красавiка 2024, Субота, 3:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрадэпутат ад Літвы параўнаў Астравецкую АЭС і «Паўночны струмень - 2»

3
Еўрадэпутат ад Літвы параўнаў Астравецкую АЭС і «Паўночны струмень - 2»
ЕЎРАДЭПУТАТКА АД ПОЛЬШЧЫ ГАННА ФАТЫГА І ЕЎРАДЭПУТАТ АД ЛІТВЫ АНДРУС КУБІЛЮС

У абодва праекты інвестуе Масква і абодва пагражаюць бяспецы.

Дэпутат Еўрапарламента ад Літвы Андрус Кубілюс параўнаў праекты Астравецкай АЭС і газаправода «Паўночны струмень - 2», паведамляе карэспандэнт Сharter97.org.

«Ёсць адзін праект - «Паўночны струмень-2», куды Крэмль інвестуе 10 мільярдаў даляраў ЗША, ёсць яшчэ адзін праект - беларуская АЭС у Астраўцы, на такую ж суму з Крамля. Абодва пагражаюць нашай бяспецы», - заявіў Кубілюс на канферэнцыі ў Страсбургу, арганізаванай некамерцыйнай арганізацыяй «Свабодная Расея».

Напярэдадні старшыня «Саюза айчыны - Хрысціянскіх дэмакратаў» Габрыэлюс Ландсбергіс звярнуўся да старшыняў правацэнтрысцкіх партый Еўрапейскай народнай партыі з просьбай падтрымаць Літву ў супрацьдзеянні пагрозе, якая ствараецца Астравецкай АЭС. Ландсбергіс адзначыў, што партнёры Літвы ў ЕЗ павінны быць праінфармаваныя пра пазіцыю краіны ў пытанні атамнай станцыі Беларусі.

У лісце таксама паказваецца, што Астравецкая АЭС размешчаная занадта блізка да адной з еўрапейскіх сталіц - Вільні, і ўяўляе пагрозу не толькі для Літвы, але і для бяспекі Еўрапейскага Звязу агулам.

«Будаўніцтва электрастанцыі не адпавядае патрабаванням Канвенцыі ESPOO, рэкамендацыям, зробленым пасля стрэс-тэстаў, і парушае асноўныя палажэнні Канвенцыі аб ядзернай бяспецы. Адзіны спосаб гарантаваць бяспеку - не дапусціць запуску Астравецкай АЭС», - сказаў Ландсбергіс.

У красавіку 2017 года парламент Літвы прыняў закон, які забараняе куплю электраэнэргіі з небяспечных атамных электрастанцый. Пазней Сейм таксама прызнаў АЭС у Астраўцы небяспечнай, а таксама пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы, яе навакольнаму асяроддзю і здароўю жыхароў краіны.

Літва неаднаразова крытыкавала Беларусь за тое, што тая не гарантуе бяспеку АЭС, якая будуецца ў 50 км ад Вільні.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках