23 красавiка 2024, aўторак, 13:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаілу Захараву «перакрылі кісларод»?

11
Міхаілу Захараву «перакрылі кісларод»?
МІХАІЛ ЗАХАРАЎ
ФОТА: BELARUSHOCKEY.COM

Хто ж мог так паступіць з партнёрам Лукашэнкі на хакейнай пляцоўцы.

Былы спартовы дырэктар менскага «Дынама» Алег Іваноў пракаментаваў становішча, у якім знаходзіцца галоўны трэнер хакейнай нацыянальнай каманды Беларусі Міхаіл Захараў, піша «Салiдарнасць».

20 жніўня Міхаіл Захараў узначаліў нацыянальную каманду. Ён планаваў сумяшчаць працу ў нацыянальнай камандзе і клубе - менскім «Юнацтве». Аднак праз тры тыдні Захараў раптоўна пайшоў са сталічнай дружыны.

Алег Іваноў так ацаніў гэтую сітуацыю ў эфіры студыі ФХБ: «Што канадцу добра, то казаху - смерць» (Міхаіл Захараў нарадзіўся ва Усць-Каменагорску).

Са слоў былога спартовага дырэктара «Дынама», цяпер Міхаіл Захараў знаходзіцца «ў практычным прастоі», і «гэта можа адбіцца» на тонусе трэнера:

«Яму неабходна ўвесь час быць у гушчы падзей, у гульні, весці яе. Неабходна як паветра. І гэты кісларод яму цяпер перакрылі».

Пікантнасць сітуацыі палягае ў тым, што Міхаіл Захараў даўно вядомы як любімчык Аляксандра Лукашэнкі. Хто ж мог так паступіць з партнёрам дыктатара на хакейнай пляцоўцы і ўборцы ўраджаю? Ужо дакладна не Федэрацыя хакея, якая згаджалася на сумяшчэнне Захаравым трэнерскіх пасад у нацыянальнай камандзе і «Юнацтве».

Паводле інфармацыі выдання, супраць гэтага выступіў менавіта Лукашэнка. Менавіта таму Захараў не пратэставаў супраць адлучэння ад «Юнацтва», якое вылілася для яго ў істотныя фінансавыя страты.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках