25 красавiка 2024, Чацвер, 19:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Балівіі ўспыхнулі пратэсты супраць кандыдата на пасаду прэзідэнта, якога падтрымаў Крэмль

4
У Балівіі ўспыхнулі пратэсты супраць кандыдата на пасаду прэзідэнта, якога падтрымаў Крэмль
ЭВА МАРАЛЕС
ФОТА: РІА НОВОСТИ/АЛЯКСЕЙ НІКОЛЬСКІ

Эва Маралес сабраўся ісці на чацвёрты тэрмін.

Дзейны прэзідэнт Балівіі Эва Маралес, які лідзіруе на выбарах кіраўніка дзяржавы, абвясціў пра ўвядзенне ў краіне рэжыму надзвычайнага становішча на фоне дэманстрацый супраць магчымых фальсіфікацый на выбарах, паведамляе газета Los Tiempos. На прэс-канферэнцыі ў панядзелак ён заявіў, што ў краіне здзяйсняецца спроба дзяржаўнага перавароту, паведамляе svoboda.org.

Канстытуцыя забараняла Маралесу вылучацца на чацвёрты тэрмін, на выбарах яго падтрымлівалі паліттэхнолагі з Расеі, адпраўленыя ў краіну пры ўдзеле Крамля і дзяржаўнай карпарацыі Расатам, піша выданне «Проект».

Выбары ў Балівіі прайшлі ў нядзелю. Паводле апошніх звестак, паводле вынікаў падліку Маралес лідзіруе пасля галасавання з 46,85 працэнта галасоў, за ім ідзе яго асноўны апанент - былы прэзідэнт Карлас Меса з 36,74% галасоў. Розніцы ў 10 адсоткаў дастаткова для перамогі Маралеса ў першым туры.

Апазіцыя мяркуе, што вынікі падліку галасоў могуць быць сфальсіфікаваныя. У нядзелю падлік спыняўся без тлумачэння прычын, пасля аднаўлення працэсу колькасць галасоў за дзейнага прэзідэнта рэзка ўзрасла.

У нядзелю ў краіне пачаліся пратэсты апазіцыі. У найбуйнейшым горадзе краіны Ла-Пасе прайшла стотысячная дэманстрацыя супраць фальсіфікацый, паведамляе агенцтва Reuters.

Расейскія паліттэхнолагі

Усё лета і пачатак восені ў Балівіі працавала місія «Расатама», дзейнасць якой курыравалі з Крамля, распавялі «Праекту» тры не звязаных паміж сабой крыніцы. Дзяржкарпарацыя будуе побач з Ла-пасам ядзерны цэнтр коштам 300 мільёнаў даляраў, праект разлічаны на 50 гадоў. У кампаніі асцерагаліся, што змена ўлады ў краіне паставіць кантракт пад пагрозу.

Групу з прыкладна дзесяці расейцаў для адпраўкі ў Балівію пачалі фармаваць у студзені. Для працы наймалі людзей з досведам рэгіянальных кампаній у Расеі. Каардынацыяй падбору супрацоўнікаў займаліся супрацоўнікі былога кіраўніка Расатама, першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта РФ Сяргея Кірыенкі. Асноўнай іх задачай, відавочна, была праца ў сацыяльных сетках - у тым ліку маніторынг паведамленняў і прапаганда, піша «Праект». У «Расатама» тэму выданню не каментавалі, паліттэхнолагі, якія прыехалі ў краіну не каментуюць або адмаўляюць працу ў Балівіі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках