19 красавiка 2024, Пятніца, 21:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Менскае «Дынама» купіць Гуцарыеў

7
СМІ: Менскае «Дынама» купіць Гуцарыеў
ФОТА: DINAMO-MINSK.BY

Раней паведамлялася, што «Дынама» можа набыць беларускі бізнэсовец Віктар Пракапеня.

Расейскі мільярдэр Міхаіл Гуцарыеў пагадзіўся купіць менскае «Дынама», інфармуюць Naviny.by.

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка дазволіў бізнэсоўцам будаваць у Любанскім раёне калійны камбінат. Кампанія «Славкалий» возьме туды на працу дзве тысячы чалавек.

Шэфства над менскім «Дынама» можа стаць для алігарха своеасаблівым сацыяльным праектам.

Крыніца ў дзелавых колах паведаміла выданню, што бізнэсовец пагадзіўся купіць «Дынама». На думку суразмоўцы, гэта пойдзе на карысць футбольнага клубу, таму што яму «дадуць грошы». Па прыблізных ацэнак, у год на ўтрыманне «Дынама» неабходна прыкладна 10 млн даляраў.

У кампаніі «Славкалій» пытанне Naviny.by, ці сапраўды Міхаіл Гуцарыеў пагадзіўся купіць менскае «Дынама», пакінулі без каментароў.

Раней паведамлялася, што «Дынама» можа набыць беларускі бізнесовец Віктар Пракапеня. Пазней стала вядома, што ўгоды не будзе.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках