13 лiстапада 2019, Серада, 19:02
Добрая навіна
Рубрыкі

Астраномы знайшлі «касмічнага еці» з ранняга Сусвету

3
Астраномы знайшлі «касмічнага еці» з ранняга Сусвету
УЗРОСТ ГАЛАКТЫКА АЦЭНЬВАЮЦЬ У 12,5 МІЛЬЯРДА ГАДОЎ
© NAKED SCIENCE

Узрост гіганцкай галактыкі ацэньваецца ў 12,5 мільярдаў гадоў.

Астраномы з дапамогай тэлескопа ALMA выявілі сляды гіганцкай галактыкі, узрост якой ацэньваецца ў 12,5 мільярда гадоў. Як паведамляе Naked science, дагэтуль назіраць падобнага «монстра» даследчыкам не ўдавалася, паведамляе zn.ua.

Раней навукоўцы меркавалі, што праз адносна непрацяглы час пасля Вялікага выбуху ў Сусвеце пачалі фармавацца буйныя галактыкі з актыўным зоркаўтварэннем. Разам з тым, знайсці пацверджанне гэтай здагадцы даследчыкам не ўдавалася.

Цяпер жа астраномы выявілі менавіта такі аб'ект. У новых назіраннях з высокай адчувальнасцю навукоўцы заўважылі слабы згустак, які свеціцца.

На думку навукоўцаў, сігнал ад гэтай галактыкі ішоў да Зямлі 12,5 мільярдаў гадоў. Гэта значыць, яна ўсяго на мільярд гадоў «малодшая», чым Сусвет. Навукоўцы ўважаюць, што назіранае выпраменьванне выклікана цеплавым свячэннем часціц пылу, якія эфектыўна хаваюць усё святло, што выпраменьваецца зоркамі ўнутры галактыкі-«монстра».