29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз перапіс насельніцтва беларусам падвысяць камуналку?

32
Праз перапіс насельніцтва беларусам падвысяць камуналку?

Сітуацыя з тарыфамі нагадвае «хаджэнне вар'ята па мінным полі».

У Беларусі новы этап запісвання ў «дармаеды». Людзі, якія ўпершыню ўбачылі пацяжэлыя жыроўкі, былі проста шакаваныя. Адна з чытачак сайта Charter97.org у лісце апавяла, што атрымала квітанцыю за верасень з сумай 250 рублёў. А ўсё з прычыны таго, што кватэра зарэгістраваная на мужа, які працуе за мяжой.

У разліковых цэнтрах кажуць, што толькі ў сталіцы тысячы людзей атрымалі жыроўкі з новымі сумамі.

Сітуацыю для сайта Charter97.org пракаментавала актывістка прафзвязу РЭП з Гомеля Марыя Тарасенка, вядомая сваёй актыўнай барацьбой з дэкрэтам аб «дармаедах»:

– Сітуацыя нагадвае хаджэнне па мінным полі. Сёння адно, а заўтра другое – няма ніякай пэўнасці. Беручы да ўвагі, што і сам гэты дэкрэт антычалавечны, такое стаўленне да людзей абуральнае. Ствараецца пэўнае напружанне ў грамадстве.

– Як будзе далей развівацца сітуацыя з падвышанымі тарыфамі для непрацоўных грамадзянаў?

– Я думаю, што катэгорыі грамадзянаў, якім будуць налічаныя павышаныя тарыфы, будуць пашырацца – усё ж такі ў нас ідзе перапіс насельніцтва. Зыходзячы з таго, што людзям задаюцца пэўныя пытанні, не выключана, што акрамя непрацоўных уласнікаў жылля, уключаныя будуць яшчэ нейкія катэгорыі грамадзянаў, якім будуць павышаць камунальныя плацяжы.

Я не ведаю, чаго гэтым улады хочуць дамагчыся. Можа быць, яны хочуць паўтарэння пратэстаў 2017-га года? Лукашэнка – проста вар'ят! Мяркуючы з таго, што адбываецца – ён абсалютна не ўсведамляе ні сваіх словаў, ні сваіх учынкаў.

– Чаму формула разліку ЖКГ для беларусаў – «дзяржаўная таямніца»?

– Я думаю, што ў гэтыя тарыфы закладваюцца ўсе выдаткі, усе накладкі і ўся гэтая банальная безгаспадарчасць ЖКГ. Таму ўлады не хочуць іх апублікаваць, яны баяцца гэта зрабіць. Хоць, вядома, мы павінны ведаць, з чаго складаецца тарыф, напрыклад, на ацяпленне.

Лукашэнка ведае, што гэта вельмі непапулярны захад для насельніцтва. Для беларусаў аплата «камуналкі» – значны артыкул выдаткаў. Салідную частку сваіх заробкаў людзі вымушаныя аддаваць за паслугі ЖКГ, нават паводле гэтых «субсідаваных» тарыфаў.

На самай справе яшчэ невядома, субсідаваныя яны ці не. Ці мы аплачваем ужо даўно 100% аб'ёму. Мы гэтага, на жаль, не ведаем.

– Якія яшчэ скандальныя сітуацыі з дэкрэтам аб «дармаедах» Вы хацелі б адзначыць?

– Па-першае, з прававога пункту гледжання, улада не дае магчымасць адстаяць людзям у судах свае гонар і годнасць. Людзей прымушаюць з розных прычынаў аплачваць гэтыя тарыфы.

Гэта і мая гісторыя: мы ў лютым падавалі пазоў у суд аб тым, што мяркуем неправамоцным спагнанне з мяне павышанага тарыфу. У выніку – суд нам проста адмовіў.

Прывяду ў якасці прыкладу сітуацыю ў Менску, калі чалавек з вясны б'ецца з сістэмай. Ён спрабуе растлумачыць, што ён ніякі не «дармаед», што ён жыве як жыве і не павінен нічога аплачваць паводле павышаных тарыфаў. Ён дайшоў да Вярхоўнага суда і да Канстытуцыйнага – і ўсюды глуха, усюды зачыненыя дзверы. Проста сцяна маўчання і нявызначанасці.

– Ці мае права на існаванне дакумент, які спарадзіў такую колькасць памылак і які выклікаў столькі негатыўных эмоцый у людзей?

– Гэты дэкрэт парушае Канстытуцыю Беларусі, усе міжнародныя нормы. Гэта самая нізкая прыступка чалавечага развіцця. Гэта нават не феадальны лад, гэта нашмат страшней.

Гэты дэкрэт не проста не мае права на існаванне – пра гэта чалавек не мае права нават думаць! Гэта супярэчыць і чалавечым законам, і прававым, і эканамічным. Гэта ўвогуле супярэчыць здароваму сэнсу. Гэты дэкрэт стварыў шалёны чалавек. І я нават не хачу называць гэтага «чалавека» чалавекам!

Як увогуле такое можна было выплюхнуць вонкі ў дзяржаве, якія знаходзяцца ў цэнтры Еўропы ў 21-м стагоддзі?

Гэта проста прыніжэнне пачуцця чалавечай годнасці! І мне сорамна, што гэта адбываецца ў Беларусі.

– У свой час прыпыніць дэкрэт дапамаглі масавыя пратэсты. Як яго скасаваць цалкам?

– Каб яго скасаваць, трэба мець палітычную волю. Не трэба рабіць публічных заяваў накшталт «мы памыліліся», дастаткова проста гэта спусціць на тармазах – гэта было б найбольш рацыянальнай пастановай.

Я не думаю, што калі ад нечага адступаеш – гэта праява слабасці. Гэта, наадварот – паказнік мудрасці і розуму. Прызнайся самому сабе: «Я не меў рацыі!» І адмоўся ад гэтай вар'яцкай ідэі.

Але ўлады хочуць, каб вярнуліся акцыі пратэсту. А пратэст – гэта такая рэч, што ён можа разгарэцца з такой сілай, што будзе ой-ёй-ёй. Як гаворыцца, не будзі ліха, пакуль ціха.

Калі яны ўжо стваралі гэтыя камісіі з «добрымі» намерамі спрыяння занятасці, так спрыяйце! Хай нашы чыноўнікі разам з цэнтрамі занятасці пачнуць дапамагаць людзям. Але фактычна беларусы тлумачаць гэтым камісіям, чаму яны не працуюць. З прыстойных людзей улады робяць ледзь не злачынцаў.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках