19 красавiка 2024, Пятніца, 0:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Раннія пад'ёмы карысныя для здароўя

9
Навукоўцы: Раннія пад'ёмы карысныя для здароўя

Калі лепш за ўсё засыпаць і як прачынацца без будзільніка.

У свеце існуе цэлы рух людзей, якія прачынаюцца да ўзыходу сонца або нават раней. Мы высветлілі, чым карысныя раннія пад’ёмы і чаму яны такія папулярныя, піша segodnya.ua.

Акрамя таго, што ў вас з'яўляецца больш часу, які вы можаце выдаткаваць выключна на сябе, дык гэта яшчэ і карысна для здароўя. Пры ўмове, вядома, здаровага сну.

«Калі вы ляглі а 22:00, а прачнуліся ў 6:00 - выдатна. Важна, каб вы высыпаліся. Пры гэтым паняцце патрэбы ў сне вельмі суб'ектыўнае: хтосьці спіць больш, хтосьці менш. Але так ці інакш 8 гадзін - гэта паняцце здароўя», - растлумачыў Спартак Субота, псіхатэрапеўт.

Пры гэтым мяркуецца, што спрыяльны час для засынання надыходзіць блізу 23:00 гадзін вечара. Менавіта тады арганізм выпрацоўвае гармон сну - мелатанін. Падчас фазы глыбокага сну выдзяляецца гармон росту - самататропны. Ён асабліва важны для дзяцей. А недахоп сну памяншае выпрацоўку гармону лептыну, што можа прывесці да атлусцення: чым менш спіце - тым больш галодныя. А раніцай да працы прыступае гармон стрэсу картызол. Пік выдзялення картызолу - гэта 07:00 - менавіта ён нас і абуджае.

Як недасыпанне, так і залішні сон прыводзяць да павышэння ўзроўню картызолу.

«Гэта спрыяе павышэнню стрэсу, павелічэнню вагі, дэпрэсіўным станам і захворванням усіх сістэм», - перасцерагае Марына Балас, дыетолаг- эндакрынолаг.

Таму першае, да чаго варта імкнуцца, гэта паўнавартасны адпачынак і здаровы сон. Тады і прымушаць сябе ўставаць па будзільніку не давядзецца - арганізм сам падкажа, калі вам прачынацца.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках