13 лiстапада 2019, Серада, 19:00
Добрая навіна
Рубрыкі

Уначы ў Менску пачаўся продаж iPhone 11

40
Уначы ў Менску пачаўся продаж iPhone 11

Вось як гэта было.

25 кастрычніка ў Беларусі пачынаецца афіцыйны продаж новых смартфонаў кампаніі Apple - iPhone 11 ды iPhone 11 Pro. У большасці крам прылады выйдзе купіць раніцай, але ў А1 наважылі правесці начны старт продажу. Журналісты tut.by пабывалі на акцыі і расказалі, што там адбывалася.

Новы iPhone 11 (64 ГБ) прадаецца ў нас за 2099 рублёў, iPhone 11 Pro (64 ГБ) - за 2999 рублёў, iPhone 11 Pro Max (64 ГБ) - за 3299 рублёў. Зрэшты, пры куплі ў растэрміноўку прылады каштавацьмуць даражэй.

Дзверы цэнтра продажу А1 на вуліцы Інтэрнацыянальнай, 36 у Менску плануюць адчыняць а першай хвіліне ночы 25 кастрычніка. У кампаніі заўважылі: у гэты час можна забраць прылады як на зробленыя раней папярэднія запыты, так і набыць смартфоны адразу на месцы. Акрамя таго, усім людзям, якія набылі iPhone 11 і iPhone 11 Pro, у А1 паабяцалі аплаціць таксі дадому ў межах Менска.

Прыкладна за 20 хвілін да адкрыцця ля цэнтра A1 сабралася чатыры чалавекі. Усярэдзіне ў гэты час былі толькі прадстаўнікі аператара і журналісты.

Зрэшты, ужо праз некалькі хвілін пакупнікоў было ўжо некалькі дзясяткаў. Адзін з першых наведнікаў наважыў набыць смартфон у растэрміноўку.

Яшчэ адным уладальнікам iPhone 11 Pro Max у першыя хвіліны продажу стаў Аляксандр, які забраў смартфон на зроблены зарання запыт.

Мы выйшлі з цэнтра продажу А1 пад палову першай гадзіны ночы. На гэты момант людзей унутры менш не стала:

Нагадаем: iPhone 11 і iPhone 11 Pro - абноўленыя версіі леташніх iPhone Xr і iPhone Xs. Памерамі дысплеяў навінкі не адрозніваюцца ад папярэднікаў, затое могуць пахваліцца больш магутным «нутром» з працэсарам Apple A13 Bionic, а таксама палепшанымі асноўнымі камерамі. У iPhone 11 ўсталяваныя два фотамодулі, у iPhone 11 Pro і iPhone 11 Pro Max - тры.