На тытунёвай фабрыцы ў Гародні павесілася жанчына
15- 26.10.2019, 13:10
- 30,293
Яна працавала там прыбіральніцай.
Стала вядома пра чарговае надзвычайнае здарэнне ў Гародні. Трагедыя адбылася на ААТ «Гарадзенская тытунёвая фабрыка», паведамляе newgrodno.by.
У прыбіральні новага цэха на 3 паверсе павесілася жанчына. На прадпрыемстве загінулая працавала прыбіральніцай. Адносілася да ТУП «Тытунь». Знайшлі яе без прыкметаў жыцця.
Вядома, што жанчыне каля 43-44 гадоў, у яе засталіся трое дзяцей.
На месцы здарэння працуе следчы камітэт.