19 красавiка 2024, Пятніца, 7:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перапісчык: Людзі запаўняюць спісы «ад балды»

47
Перапісчык: Людзі запаўняюць спісы «ад балды»
ФОТА: BELTA

Як напраўду праходзіць перапіс у Беларусі.

З перапісам насельніцтва ўсё вельмі дрэнна. Пра гэта масава паведамляюць і перапісаныя, і перапісчыкі, дзеліцца тэлеграм-канал NEXTA.

- Прайшоў перапіс праз сайт яшчэ 4 кастрычніка, - піша мянчанка. - Нягледзячы на гэта, ужо другі раз прыходзіць перапісчык: маўляў, "сістэма не прыняла" і "трэба перапісацца яшчэ раз". Калі не пагаджуся - пагражае міліцыяй.

Тыя, хто пагадзіўся, канстатуюць: перапісчыкі вельмі спяшаюцца і халтураць.

- Юнака цікавілі толькі прозвішча, імя, адрас і асабісты нумар, - распавёў жыхар Баранавічаў. - Далей "ён уся дапіша сам". І - да пабачэння, пабег да наступнага.

Не вельмі задаволеныя вэрхалам і самі перапісчыкі. Мякка кажучы.

- Дадатак на планшэтах увесь час падвісае і страчвае сувязь з серверам, - піша адзін з іх. - Ужо перапісаныя адрасы знікаюць са спісаў, і мы абыходзім іх зноў і зноў. Людзі нярвуюцца. Таму запаўняем "ад балды".

А ў менскім тралейбусе ўчора бачылі перапісчыцу, якая "перапісвала" людзей на службовым планшэце проста там. Проста запаўняючы анкеты ўзятымі са столі звесткамі.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках