17 красавiка 2024, Серада, 0:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зянон Пазняк пра перапіс: Гэта шулерства і паўкрымінальны збор інфармацыі

12
Зянон Пазняк пра перапіс: Гэта шулерства і паўкрымінальны збор інфармацыі
ЗЯНОН ПАЗНЯК
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

У сутнасці, мерапрыемства ўладаў ужо правалілася.

Пра гэта на сайце «Беларуская Салідарнасць» напісаў лідар партыі КХП-БНФ Зянон Пазняк:

– Так званы «перапіс» насельніцтва Беларусі як палітычна-акупацыйные мерапрыемства рэжыму доўжыцца далей, але як з'ява ўжо цалкам правалены.

Тое, што вытварае рэжым пад выглядам «перапісу», ніякім перапісам не з'яўляецца. Гэта паўкрымінальны збор інфармацыі з падтасоўкай адказаў у асноўных пытаннях і з падманам людзей.

Назіраючы за гэтым працэсам шальмавання народа, можна зразумець важную тэхналагічную неабходнасць перапісу. Перапіс насельніцтва павінен адбывацца выключна на папяровых фармулярах шляхам апытання і запісаў, якія кантралюе і падпісвае апытаная асоба і перапісчык. Такім чынам, застаецца архіўны дакумент і аўтаматычна з'яўляецца кантроль людзей за перапісам.

Тое, што прыдумаў рэжым, – гэта цынічны здзек з людзей. Апытанне заносіцца «перапісчыкам» у таблет шляхам націску пальчыкам ці курсорам розных кнопачак. Большасць людзей нават не бачыць, што там атрымалася. Але рэч нават не ў гэтым.

Электронную інфармацыю, занесеную ў таблет, потым можна змяніць як заўгодна, было б жаданне і ўменне. Можна таксама ліквідаваць увесь запіс і цалкам перапісаць фармуляр. Таблет у перапісе – гэта шулерства.

Дакументальна мае значэнне і паддаецца кантролю толькі тое, што запісана на даўгавечным матэрыяле.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках