23 красавiка 2024, aўторак, 19:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы выпадкова вынайшлі «эліксір маладосці»

3
Навукоўцы выпадкова вынайшлі «эліксір маладосці»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Новая тэхналогія здзівіла спецыялістаў.

Амэрыканскія навукоўцы з Каліфарнійскага ўніверсітэта паспрабавалі стварыць мешанку з некалькіх гармонаў і лекавых прэпаратаў, каб паглядзець, як яна паўплывае на імунітэт чалавека. Вынік даследавання нечакана здзівіў спецыялістаў, піша orthodox.od.ua.

Навукоўцы хацелі высветліць, ці зможа напой аднавіць тымус (вілачковую залозу) паджылага чалавека. Тымус адказвае за імунітэт у арганізме і пры сталенні сціскаецца ды затыкаецца тлушчавай тканкай.

Вынікі даследавання паказалі, што ДНК добраахвотнікаў памаладзелі на два гады, а ў сямі чалавек знікла тлушчавая тканка і замянілася нармальнай. Вядома, што пацыенты пілі кактэйль на працягу двух гадоў.

Навуковец адзначыў, што рабіць нейкія пэўныя высновы пакуль рана. Паводле ягоных слоў, новую тэхналогію варта спраўдзіць на розных узроставых і этнічных групах.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках