28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джамала прэзентавала новую песню «Кахаю»

1
Джамала прэзентавала новую песню «Кахаю»

Вядомая ўкраінская спявачка запісала яе разам з рэперам Jah Khalib.

Украінская спявачка крымска-татарскага паходжання Джамала прэзентавала новую песню «Кахаю» з казахскім рэперам Jah Khalib, піша Крым.Реалии.

«Атрымалася магічная праца, пра тую невытлумачальную сувязь паміж людзьмі, якая дапамагае ім прайсці ўсё на сваім шляху», - напісала спявачка ў «Фэйсбуку».

У інтэрв'ю «1+1» Джамала распавяла, як з'явілася песня «Кахаю»: «Калі Jah Khalib прыязджаў на свой сольны канцэрт у Кіеў, я прыйшла паслухаць яго як госця. Ён запрасіў мяне пазнаёміцца і сказаў, што, магчыма, хацеў бы зрабіць нейкую агульную кампазіцыю - ці ў яго стылі, або ў маім. Праз паўгода пасля гэтага, калі я была на восьмым месяцы цяжарнасці, я напісала песню «Кахаю» і адправіла яе яму ў мэсэнджар. Пасля гэтага ён даслаў мне фота са сваімі мурашкамі па скуры ад пачутага».

Раней у кастрычніку Джамала пачала выступ у рамках ўсеўкраінскага тура «10». Праграма Джамалы будзе ўключаць у сябе кампазіцыі спявачкі за ўсю ейную кар'еру - ад дэбютнага аўтарскага сінгла You're Made Of Love да новай песні Solo, напісанай амерыканскімі сонграйтэрам на чале з мульціплацінавым прадусарам Браянам Тодам.

Нагадаем, 22 траўня адбылася прэм'ера відэакліпа Джамалы на кампазіцыю Solo.

Джамала перамагла на «Еўравізіі» ў Швэцыі ў 2016 годзе. Яна стала пераможай, выканаўшы песню «1944» аб дэпартацыі крымска-татарскага народа. Пасля перамогі ўкраінскай выканаўцы, у 2017 годзе конкурс прайшоў у Кіеве.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках