16 красавiка 2024, aўторак, 23:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прарыў дамбаў пад Краснаярскам: з'явіліся нечаканыя наступствы

3
Прарыў дамбаў пад Краснаярскам: з'явіліся нечаканыя наступствы
ФОТА: ГУ МНС КРАСНАЯРСКАГА КРАЮ

Расейскія спецыялісты паведамілі аб экстрэмальным забруджванні вады.

Адразу пасля разбурэння дамбаў у Краснаярскім краі спецыялісты Расгідрамета зафіксавалі перавышэнне гранічна дапушчальных канцэнтрацый (ГДК) медзі больш чым у 200 разоў, у вадзе таксама было шмат свінцу і цынку, паведамляе «Інтэрфакс».

«Паводле вынікаў хімічнага аналізу пробаў вады, адабраных 20 кастрычніка а 9:00 гадзін (05:00 па маскоўскім часе - ІФ), было зарэгістраванае экстрэмальна высокае забруджванне іонамі медзі (206 ГДК) і іонамі свінцу (5 ГДК), а таксама высокае забруджванне (ВЗ) іонамі цынку (19 ГДК)», - гаворыцца ў паведамленні Расгідрамета, размешчаным на афіцыйным сайце ўстановы ў аўторак.

Адбор пробаў быў узяты спецыялістамі ў рацэ Сісім, якая ўваходзіць у басейн Енісея, каля вёскі Бярозавая Балахцінскага раёна Краснаярскага краю.

Забруджванне вады меддзю і цынкам фіксавалася і праз некалькі гадзін. А 22:00 паводле мясцовага часу (18:00 па Маскве) 20 кастрычніка паказчык што да іонаў медзі складаў 109 ГДК, іонам цынку - 16 ГДК; 21 кастрычніка спецыялісты таксама фіксавалі экстрэмальнае забруджванне меддзю (172 ГДК), а таксама высокае забруджванне цынкам (19 ГДК) і свінцом (4 ГДК).

У паведамленні таксама адзначаецца, што спецыялісты бралі пробы вады 20 кастрычніка таксама ў Краснаярскім вадасховішчы ў раёне затокі Сісім. Там выпадкаў экстрэмальнага і высокага забруджвання не выяўлена.

Інфармацыя аб магчымым забруджванні вады была агучаная суддзём у Краснаярску 21 кастрычніка падчас разгляду пытання аб арышце аднаго з падазраваных паводле справы аб прарыве дамбаў у Краснаярскім краі. Да справы было прыкладзенае тлумачэнне прадстаўніка зямельнага нагляду, згодна з якім падчас абследавання тэхналагічных адстойнікаў былі выяўленыя пашкоджанні бартоў гэтых збудаванняў, што, на думку аўтара агучанага заключэння, «можа прывесці да забруджвання навакольнага асяроддзя».

Пазней аб істотным перавышэнні ГДК у медзі (у 21 раз), цынку (7,4 разу) і ўзважаным рэчывам (больш чым у 200 разоў) непасрэдна ў рацэ Сейбе (500 м ніжэй месца прарыву дамбы), паведамляў Распрыроднагляд.

19 кастрычніка блізу 02:00 мск у раёне населенага пункта Шчацінкіна Курагінскага раёна Краснаярскага краю на рацэ Сейбе (прыток ракі Сісім, басейн Енісея) адбылося разбурэнне каскаду з пяці дамбаў тэхналагічных вадаёмаў на золатаздабывальнай арцелі. Вада затапіла ў пасёлку два працоўныя інтэрнаты часовага тыпу і некалькі бытавых пабудоў.

Паводле інфармацыі МНС, 15 чалавек загінулі, пяцёра прапалі без вестак. Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя Расеі краю, 27 чалавек звярнуліся па дапамогу медыкаў, а холдынг «Сібзолата» паведамляе аб 44 пацярпелых.

СКР распачаў крымінальную справу на падставе ч.3 арт.216 КК РФ (парушэнне правілаў бяспекі пры вядзенні работ, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх і больш асоб), затрыманыя дырэктар золатаздабывальнага ТАА «Сісім» (кампанія-ўласніца арцелі), начальнік і майстар горнага ўчастка гэтай жа арганізацыі, у офісе кампаніі прайшлі ператрусы.

Следства выявіла, што дамбы былі «ўзведзеныя незаконна без якіх-небудзь дакументаў для дазволу з мэтай адводу грунтавых вод на ўчастку золатаздабычы».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках