24 красавiка 2024, Серада, 21:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грандыёзны фільм Паўла Селіна ў Менску

2
Грандыёзны фільм Паўла Селіна ў Менску

Фільм пра Юрыя Шаўчука («Юра музыка») здымаўся цягам 11 гадоў.

Вядомы расейскі тэлежурналіст і рэжысёр Павел Селін, які кіраваў дырэкцыяй НТВ у Менску, прадстаўляе ў гэтую нядзелю, 3 лістапада, у Менску свой дакументальны фільм пра легендарнага лідара гурта «ДДТ» Юрыя Шаўчука.

Здымкі фільма «Юра музыка» праходзілі цягам 11 гадоў, захапіўшы дзясяткі гарадоў ад Уфы да Санкт-Пецярбурга, ад Таліна да Караганды. Здымачная група праехала з музыкамі некалькі тураў, пабывала ў студыі «ДДТ» і ў вёсцы, дзе Шаўчук піша вершы. З вялізнага архіва жыцця гурта рэжысёр Павел Селін абраў самыя цікавыя, важныя і небяспечныя моманты, разважанні паэта аб мінулым, сучаснасці і будучыні. Беларусы змогуць убачыць у фільме кадры з менскага канцэрта расейскага гурта.

3 лістапада, 18.00, ТРЦ «Dana Mall», Voca Cinema, Менск

Квіткі можна набыць тут.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках