28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Усю Украіну забяспечаць хуткасным інтэрнэтам

4
Усю Украіну забяспечаць хуткасным інтэрнэтам

Чатыры мабільныя аператары падпісалі мемарандум.

Падчас форуму RE: think. Invest in Ukraine ў Марыупалі чатыры мабільныя аператары падпісалі мемарандум аб забеспячэнні ўсёй тэрыторыі Украіны інтэрнэтам, паведамляе «Новое время».

«Вялікія інвестыцыі пачынаюцца з бізнэсу, які ўжо працуе ў краіне, верыць і гатовы фундаваць больш. Сёння мы падпісваем гістарычны мемарандум. У рамках гэтага дакумента нарэшце кожны куток нашай краіны будзе пакрыты мабільнай сувяззю і сеткай інтэрнэт», - сказаў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.

Мемарандум падпісалі прэм'ер-міністр Аляксей Ганчарук, прэзідэнт кампаніі Інтэрнацыянальныя камунікацыі Барыс Акулаў, дырэктарка ў карпаратыўным кіраванні Vodafone Украіна Вольга Дэйнега, дырэктар кампаніі lifecell Ісмет Языджы і прэзідэнт «Кіеўстара» Аляксандр Камароў.

«Гэты кароткі дакумент - гэта вынік працы вялізнай колькасці людзей. Я веру ў тое, што з гэтага дакумента пачнецца татальная цыфравізацыя краіны. У кожным кутку нашай краіны павінна быць даступная і якасная сувязь, і інтэрнэт», - сказаў Ганчарук.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках