19 красавiка 2024, Пятніца, 18:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У NASA запісалі, як гучыць Марс

2
У NASA запісалі, як гучыць Марс

Навукоўцы здолелі запісаць гукі марсіянскага ветру і землятрусаў.

Нацыянальнае аэракасмічнае агенцтва ЗША апублікавала аўдыёзапісы, зробленыя ў рамках праекта InSight на паверхні Марса. Пра гэта гаворыцца на афіцыйным сайце агенцтва, паведамляе liga.net.

Апарат, які можа ўлоўліваць найменшыя ваганні, здолеў запісаць гукі марсіянскага ветру і землятрусаў.

Калі вецер нагадвае гукавую дарожку з Sci-Fi фільма, то кара Марса гучыць вельмі нізка і шчыльна. Навукоўцам давялося паскорыць запісаны сігнал, каб чалавечае вуха змагло яго расчуць.

Для таго, каб паслухаць землятрус, у NASA рэкамендуюць выкарыстоўваць слухаўкі.

Першы землятрус Sol 173, які адбыўся 22 траўня 2019 года (173-і соль - марсіянскі дзень місіі). Яго магутнасць склала 3,7 бала паводле шкалы Рыхтэра.

Другі, Sol 235, здарыўся на 235-ы соль. Магутнасць - 3,3 бала.

Гэтыя запісы, мяркуюць у NASA, сведчаць пра тое, што марсіянская кара з'яўляецца актыўнай і нагадвае сумесь кары Зямлі і Месяца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках